Темы

Працягваем аповед пра цікавыя мясціны Беларусі і сёння згадаем, дзеля чаго трэба наведаць Асіповічы

Працягваем аповед пра цікавыя мясціны Беларусі і сёння згадаем, дзеля чаго трэба наведаць Асіповічы

Асіповічы — адзін з самых буйных транспартных вузлоў Беларусі, узнік у канцы 19-га стагоддзя ў сувязі з будаўніцтвам станцыі Лібава-Роменскай чыгункі.

На пастаменце ля вакзала вы ўбачыце адзін з сапраўдных рарытэтных лакаматываў (1937 года выпуску), які выкарыстоўваўся на станцыі.

На тэрыторыі станцыі захаваліся некалькі помнікаў архітэктуры канца 19-га — пачатку 20-га стагоддзя.

Сярод іншых славутасцей горада — помнік драўлянага дойлідства Свята-Крыжаўзвіжанская царква, пабудаваная ў 1826 годзе ў адной з вёсак, а ў 1940-х перавезеная ў Асіповічы.

Наведайце мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей. Ён размешчаны на дзвюх пляцоўках: на адной — краязнаўчая экспазіцыя, на другой — карцінная галерэя народнага мастака Беларусі Уладзіміра Сцельмашонка і экспазіцыя “Сям’я Дараган”.

Менавіта Дараганы пабудавалі ў 1896 годзе чыгуначную ветку Асіповічы — Радуцічы (Дараганава) — Старыя Дарогі.

Цікава будзе наведаць і школьны музей у аграгарадку Дараганава, гэта, бадай, адзін з лепшых вясковых школьных музеяў вобласці і нават краіны. Сям’і Дараган там адведзена асобная вялікая экспазіцыя, частку экспанатаў для яе перадалі нашчадкі. А самы даўні экспанат — персідскі дыван, якому больш за 250 год.

У аграгарадку Свіслач вас можа зацікавіць гарадзішча, а таксама рэшткі гаспадарчых пабудоў Свіслацкага замка 19-га стагоддзя. З таго месца, дзе раней быў замак, адкрываецца цудоўны від на сутоку Свіслачы і Бярэзіны.

Таксама ў Свіслачы цікаўны турыст не праміне так званы дом Базыля — гісторыка-культурную каштоўнасць пачатку 20-га стагоддзя. Завяршылася яго будаўніцтва ў 1911 годзе, і за гэты час дом амаль не змяніўся вонкава.

Падрыхтавала Алена ВАЛОШКА

Последние новости

Образование

В Беларуси 28 апреля пройдет национальное исследование качества образования

21 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. Не глуш, а цэнтр Палесся

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Минске встретились ветераны Военно-морского флота из всех регионов Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Победу приближали как могли

18 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Глуске управление по труду провело очередную ярмарку вакансий

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на республиканском субботнике. Фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем