Темы

Моладзь трымае правільны курс

Моладзь трымае правільны курс

Што самае галоўнае для вас у жыцці? Якія вы ведаеце станоўчыя і адмоўныя эмоцыі? Як засцерагчыся ад захворванняў? Якімі прынцыпамі кіруецца ў сваёй дзейнасці Беларуская арганізацыя Чырвонага Крыжа? На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні, звязаныя са здаровым ладам жыцця, адказвалі школьнікі ў рамках маладзёжнай раённай акцыі “Здароўе — гэта здорава”, прысвечанай Сусветнаму дню здароўя.

Акцыя была аганізавана раённым камітэтам грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама аддзелам адукацыі, спорту і турызму. Удзельнікі акцыі, вучні гімназіі, першай, другой і санаторнай школ, здзейснілі цікавае падарожжа па пяці розных станцыях: “Ведаць, каб быць здаровымі”, наладжанай райкамам БРСМ, “Здаровы я — здаровая краіна” (за яе работу адказвала раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа), “Пазітыў — залог здароўя” (цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), “Спартыўная” — ад дзіцяча-юнацкай спартшколы і “Гульнявая” — ад раённага Дома культуры. Школьнікі, а гэта былі вучні з 6-х па 9-я класы, не толькі адказвалі на пытанні і разгадвалі крыжаванкі, але і ўдзельнічалі ў вясёлых эстафетах, спартыўных конкурсах. Прычым рабілі гэта з вялікім задавальненнем, паколькі за кожны правільны адказ, за кожную перамогу атрымлівалі “зожыкі” (сімвалічныя грошы), якія можна было памяняць на прадукты здаровага харчавання — яблыкі, апельсіны, ёгурты, сокі. Таму ці дзіўна, што менш як за гадзіну ўсе “зожыкі” былі раздадзены, а ўсе прадукты “раскуплены”.

Але ці ведаюць сучасныя школьнікі састаўляючыя здаровага ладу жыцця? Па словах старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяны Паплаўскай, дзеці ведаюць і пра прафілактыку захворванняў, і пра іх першыя сімптомы, і пра адмоўнае ўздзеянне на арганізм чалавека шкодных звычак. Ад псіхолага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Марыны Грамыкі цікава было даведацца, што сярод сваіх галоўных жыццёвых каштоўнасцяў на першым месцы дзеці называлі здароўе, сваё і сваіх блізкіх, потым яны гаварылі пра мір, прычым не толькі ў сваёй краіне, шчасце, сяброў, не забываліся школьнікі таксама на добрую вучобу і спорт. З такімі ж пажаданнямі — здароўя, шчасця, кахання — завязвалі на дрэва сімва-лічныя стужачкі.

— У гэтай раённай акцыі прынялі ўдзел больш за сто чалавек, — расказвае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Юлія Стаўская. — Па той актыўнасці, з якой дзеці вандравалі па станцыях, можна з упэўненасцю сказаць, што такая форма работы ім падабаецца, а па іх адказах на пытанні, па жыццёвых каштоўнасцях, якія яны называлі, можна сцвярджаць, што сучасная моладзь разумее, што такое добра і што такое дрэнна, і робіць правільны выбар. А гэта не можа не абнадзейваць.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024