Темы

Пераход на лічбавае ТБ дасць магчымасць эканоміць амаль Br29,5 млрд у год

Пераход на лічбавае ТБ дасць магчымасць эканоміць амаль Br29,5 млрд у год. Аб гэтым паведаміў 15 красавіка на прэс-канферэнцыі галоўны інжынер РУП “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр” Андрэй Караім.

Да рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па ўкараненні лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання да 2015 года ў сетцы Беларускага радыётэлевізійнага перадаючага цэнтра працавала 147 аналагавых тэлевізійных перадатчыкаў, якія трансліравалі ў агульнай колькасці 6 тэлевізійных праграм. “Для таго каб трансліраваць адну тэлевізійную праграму, прымяняўся адзін перадатчык. Уся сетка ў цэлым спажывала больш як 20 млн кВт.гадз у год. З пераходам на лічбавы фармат вяшчання, калі адзін лічбавы перадатчык трансліруе ўжо 8 тэлевізійных праграм, энергаёмістасць сеткі знізілася практычна ў 3 разы: у нашай сетцы ў выніку будуць працаваць 93 перадатчыкі, якія будуць спажываць каля 6,5 млн кВт.гадз. У грашовым выражэнні эканомія атрымліваецца амаль Br29,5 млрд у год”, — адзначыў ён.

Андрэй Караім нагадаў, што тэлевізійныя перадатчыкі дэцыметровага дыяпазону (21, 59 каналы) будуць адключаны да 15 мая 2015 года, перадатчыкі метровага трэцяга дыяпазону (6 і 12 каналы) будуць выключаны 16 чэрвеня. “І нарэшце, тэлевізійныя перадатчыкі першага і другога метровага дыяпазону (1, 2, 3, 4, 5 тэлеканалы) плануем адключыць да 1 студзеня 2016 года. Гэты год вельмі важны для краіны, будуць выбары прэзідэнта, таму першы і другі метровыя дыяпазоны будуць прадаўжаць працаваць. Гэтыя тэлеканалы не пярэчаць Жэнеўскім пагадненням і не аказваюць уплыву на сумежныя дзяржавы”, — падкрэсліў ён.

Апошнія адключэнні тэлевізійных перадатчыкаў дэцыметровага дыяпазону пройдуць на 10 аб’ектах 15 мая 2015 года, сярод якіх Столін, Браслаў, Старыя Дарогі, Мазыр, Калодзішчы (галоўная станцыя краіны). Пакрыццё лічбавым сігналам для атрымання агульнадаступнага пакета перадач, які ўключае восем тэлевізійных праграм (“Беларусь 1”, АНТ, “Беларусь 2”, СТБ, “РТР-Беларусь”, “НТБ-Беларусь”, “Беларусь 3” і “Мір”), а таксама радыёпраграм “Першы нацыянальны канал Беларускага радыё”, ужо складае больш як 98 працэнтаў. Ахоп насельніцтва другім мультыплексам складае 92 працэнты, трэцім  — 89 працэнтаў.

Завяршыць пераход на лічбавае тэлевяшчанне Беларусь, як і іншыя краіны, павінна да 17 чэрвеня 2015 года. Для інфармавання насельніцтва аб пераходзе на лічбавае эфірнае тэлевяшчанне створана даведачная служба, куды можна пазваніць па кароткім нумары 172.

Последние новости

Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024