Хвілінай маўчання ўшанавалі глушчане памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

Як і кожны год, 22 чэрвеня на мемарыяле Воінскай Славы сабраліся на мітынг-рэквіем “Звон смутку” працоўныя, прадстаўнікі раённай улады, грамадскасці, ветэраны і моладзь.
Восемдзесят пяць гадоў назад, 22 чэрвеня 1941-га, Беларусь адной з першых прыняла ўдар ворага. Доўгія 1132 дні змагалася акупаваная рэспубліка, сцякаючы крывёю нязломленых герояў-падпольшчыкаў, партызан і мірных жыхароў, — і не скарылася. Як не скарыліся сыны Беларусі, якія мужна ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай, каб праз 1418 дзён кровапралітнай вайны разам з таварышамі святкаваць Перамогу.
“Сёння мы ўшаноўваем памяць усіх, хто аддаў жыццё за наша мірнае неба. Сёння мы нізка кланяемся і гаворым дзякуй пакаленню пераможцаў”, — сказаў, выступаючы перад удзельнікамі мітынгу, старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў.




















Напамінам пра падзеі таго дня, калі на нашу зямлю прыйшла бяда, стала тэатралізаваная пастаноўка. Тужлівым рэхам прагучалі гукі метранома і мелодыя рэквіему. Памінальную літыю адслужыў благачынны Глускай акругі протаіерэй Міхаіл Лазоўскі. У знак агульнага смутку аб загінуўшых земляках і ўсіх ахвярах вайны леглі да помніка чырвоныя кветкі.





































