Темы

Зелянковіцкі рубеж. Праект “Кропка на карце”

Зелянковіцкі рубеж. Праект “Кропка на карце”

Не так даўно яшчэ вялікая вёска Зелянковічы цяпер налічвае ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек. Але такой старажытнай і цікавай гісторыі, як у Зелянковіч, можа пазайздросціць не тое што вёска, але і каторы горад. Уздоўж ракі Бежыцы маецца ўнікальная для Беларусі сістэма гарадзішчаў ранняга жалезнага веку.

У наваколлі вёскі знаходзяцца археалагічныя комплексы селішчаў і курганных могільнікаў эпохі Старажытнай  Русі. А ў час Вялікай Айчыннай вайны зелянковіцкія лясы адыгралі важную ролю ў развіцці партызанскага руху Глускага, Бабруйскага і Акцябрскага раёнаў. Да нашага часу захоўваюцца ў вёсцы сакрэты арыгінальнай вышыўкі і традыцыі вясковых пагулянак.

Падарожжа ў Зелянковічы больш падыдзе аматарам актыўнага адпачынку: каб адшукаць у лесе некаторыя аб’екты, давядзецца паездзіць і пахадзіць. Але яно таго варта. Гарадзішчы, курганы, рэшткі партызанскіх зямлянак і зарослыя варонкі авіяцыйных бомб у натуральным прыродным асяроддзі пакідаюць проста ашаламляльнае ўражанне. Падручнікі, музейныя экспазіцыі, фотакарткі ці відэа не ідуць тут ні ў якое параўнанне. Нават рэканструкцыя гарадзішча ў Белавежскай пушчы здаецца занадта глянцаванай і гламурнай у параўнанні з сапраўдным і насыпамі і равамі зелянковіцкіх умацаванняў.

Не французскія і не шведскі

Калі ехаць з Глуска праз Зубарэвічы, то перад самым уездам у Зелянковічы дарога робіць круты заварот. У гэтай паваротнай пятлі, зараз зарослай лесам, знаходзіцца курганы могільнік эпохі Старажытнай Русі — гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння. Па данных зборніка “Сведения о городищах и курганах Минской губернии”, у канцы XIX стагоддзя тут існавала 71 пахаванне. Частка могільніка была знішчана пры пракладцы шашы. У 1985 годзе заставалася 40, а ў 1990-м — толькі 25 курганоў. Гэта насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй ад трыццаці сантыметраў да двух метраў і дыяметрам ад чатырох да шаснаццаці метраў. Вакол іх і зараз можна прасачыць рытуальныя ровікі. Большая частка пахаванняў, на жаль, пашкоджана чорнымі капальнікамі.

Мясцовым жыхарам гэта ўрочышча вядома пад назвамі Акопы, Горкі, Курганне. А ўзніклі пахаванні, як яны меркавалі, у час Паўночнай вайны са  шведамі. Спецыяліст па вывучэнні курганных старажытнасцей і этнаграфіі беларусаў Людміла Дучыц запісала такую легенду. Быццам бы на тым месцы, дзе зараз могільнік, існавала вялікае возера.

А пасярод яго на астраўку людзі хаваліся ад шведаў, але тыя ўсё роўна дабраліся да іх і перабілі. Забітых сялян разам з іх дабром і пахавалі пад курганамі.

На карце-вярстоўцы заходняй памежнай прасторы, што выдавалася з 1880-х гадоў, зелянковіцкія курганы пазначаны як “Французскія магілы”. Напэўна, складальнікі карты проста наблыталі, бо ў адных кутках Беларусі мясцовыя жыхары называюць дрыгавіцкія курганы французскімі магіламі, а ў іншых — шведскімі. Напрыклад, курганы могільнік каля суседняй вёскі Зубарэвічы (8 насыпаў) завецца “Шведскімі магіламі”.

Яшчэ адна курганная группа маецца на левым беразе ракі Бежыцы, кіламетраў за пяць на поўнач ад вёскі. Тут захавалася толькі чатыры насыпы. Ля самага берага ракі, за два кіламетры на паўночны ўсход ад вёскі, знаходзіцца адзінкавы курган. На ўсходняй ускраіне Зелянковіч знойдзены два селішчы, жыхары каторых хавалі сваіх нябожчыкаў пад курганамі. Сама вёска, відаць, таксама знаходзіцца на месцы селішча ці грунтавога могільніка. У час Вялікай Айчыннай вайны пры капанні зямлянкі знойдзены был іскопішчы попелу, дзве свідраваныя і адна клінападобная сякеры.

У вясковым скверы

У цэнтры вёскі на месцы цяперашняга вясковага сквера знаходзілася Троіцкая царква, каторая была закрыта і часткова разбурана ў 1937 годзе. Спачатку будынак аддалі пад сельскі клуб, а ў час вайны зруб разабралі. На гэтым месцы зараз пастаўлены памятны крыж. Кіраўніцтва Бабруйскай епархіі плануе пабудаваць замест былой царквы драўляную капліцу.

У самім скверы знаходзіцца брацкая магіла партызан і чырвонаармейцаў, што загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Побач устаноўлена стэла ў гонар Бабруйскага падпольнага райкама Камуністычнай партыі, падпольнага райкама ЛКСМБ і рэдакцыі газеты “Бобруйский партизан”, якія размяшчаліся ў зелянковіцкіх лясах. Героямі публікацый бабруйскай газеты былі таксама партызанскія злучэнні Глушчыны і іх кіраўнікі: М. Б. Храпко, С. В. Сыраквашын, А. В. Львоў. Менавіта ў Зелянковічах у ваенны час, летам 1942 года, адбылася сесія Казловіцкага сельскага савета. Сярод прынятых на сесіі рашэнняў — дапамога сялянам у правядзенн іпалявых работ і аднаўленне работы школ у Зелянковічах і Крукаўшчыне.

Гарадзішчы

Гарадзішчы — умацаваныя паселішчы жалезнага веку. Іх будавалі плямёны розных гісторыка-культурных супольнасцей. На адных гарадзішчах жылі пастаянна, на іншых насельніцтва ратавалася толькі ў час ваенных дзеянняў. Звычайна гарадзішчы месцяцца паасобку, больш рэдка па два: меншае па памерах побач з большым.

Аднак зелянковіцкія гарадзішчы ўтвараюць цэлую сістэму абароны па левым беразе ракі Бежыцы. Да нашага часу захаваліся тры гарадзішчы і рэшткі абарончага вала чацвёртага. У 1990 годзе археолаг Наталля Дубіцкая выпадкова вынайшла яшчэ адно, значна пашкоджанае карчаваннем лесу, гарадзішча. Памеры і апісанне помніка ў справаздачы не прыведзены. Паўторна знайсці яго іншыя даследчыкі пакуль не змаглі. Верагодна, што гарадзішчаў было больш за пяць упамянутых, але яны знішчаны ўзворваннем глебы пад поле, у час нарыхтоўкі ці пасадкі лесу і ў выніку меліярацыйных работ.

Гарадзішчы ва ўрочышчах Гарадок (Дзяружкі) і Дубовая Засека знаходзяцца на адлегласці паўкіламетра адзін ад аднаго на левым беразе ракі Бежыцы, за пяць кіламетраў на поўнач ад вёскі, у 26-м лясным квартале Зелянковіцкага лясніцтва. Яны маюць па два кальцавыя валы, вышыня каторых зараз менш за адзін метр, і па два равы шырынёй ад двух да шасці метраў. Ва ўрочышчы Гарадок размяшчалася нейкі час партызанская база: на пляцоўцы гарадзішча маюцца рэшткі зямлянак. Трэцяе гарадзішча знаходзіцца за шэсць кіламетраў на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Старына. Яго валы больш высокія і дасягаюць двух метраў. З улікам глыбіні равоў, якая зараз больш за адзін метр, перапад вышынь складае тры-чатыры метры.

На гэтых гарадзішчах не жылі пастаянна, бо культурны слой (пласт, у каторым накоплены рэшткі жыццядзейнасці людзей) на іх адсутнічае. Таму вызначыць час пабудовы і родаплемянную прыналежнасць насельніцтва не так проста. Пасля адкрыцця ў 1964 годзе Л. Д. Побалем гарадзішчы былі аднесены да ранняга жалезнага веку. Ленінградск іархеолаг У. Я. Яроменка ў сваім артыкуле, надрукаваным у зборніку “Славяне. Этногенез и этническая история”, тры зелянковіцкія гарадзішчы змяшчае ў каталог помнікаў мілаградскай культуры і пазначае іх на адпаведнай карце. Хутчэй за ўсё, яны былі пабудаваны прыкладна ў той жа час, што і мілаградскае гарадзішча ў Халопенічах, якое датуецца IV стагоддзем да нашай эры.

Мілаградцы з’яўляюцца магчымымі продкамі старажытных славян, а таксама першымі на Беларусі металургамі. Праз Глускі раён праходзіла паўночна-заходняя мяжа рассялення гэтых плямён. Таму верагодна, што ўмацаванні ўздоўж ракі Бежыцы ўтвараюць абарончую лінію на памежжы дзвюх культурна-гістарычных супольнасцей — мілаградскай і балцкіх плямён штрыхаванай керамікі. Усе тры зелянковіцкія гарадзішчы, што захаваліся да нашага часу, з’яўляюцца матэрыяльныміг історыка-культурнымі каштоўнасцямі рэспубліканска газначэння.

Шэдэўры ткацтва і вышывання

Аматары сялянскагапобыту і этнічных адметнасцей таксама змогуць знайсці для сябе штосьці цікавае. Гаспадыні ў Зелянковічах вызначаліся сваім майстэрствам ткацтва і вышывання. Найбольш прыцягваюць увагу посцілкі, вышываныя падушкі і падзоры. Падзоры падобны на прасціну з вышыўкай па краі, яны закрывалі ад вачэй бакавіны ложка і прастору пад ім. На падзор клалі пярыну, на яе — прасціну, коўдры, пакрывала і падушкі ў вышываных навалачках пад накідкамі. Вышыўка размяшчалася на тых месцах тканіны, якія былі на віду: іх, па ўяўленнях нашых продкаў, трэба засцерагаць ад дурнога вока. На засланы ложак нельга было класціся ці садзіцца і сваім, а тым больш чужым людзям. Даводзілася бачыць такія дзівосна ўбраныя ложкі, што іх інакш як шэдэўрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва не назавеш. Гаспадыні той даўно ўжо няма, і хаты не засталося. Але калі пахадзіць па вёсцы і па-добраму запытацца, то, можа, і атрымаецца пабачыць падзоры, посцілкі, ручнікі і шмат яшчэ якога дзіва з мясцовым каларытам.

А. ЕМЯЛЬЯНАЎ

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Профсоюзы благодарят участников кормозаготовки

17 июля 2026
Читать новость
Творческие проекты

Кожная пятнiца — роднае, сваё. Бабруйск

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Когда собака не друг человека

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Областной межведомственной рабочей группой проводится изучение состояния работы с населением

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия

В Шкловском районе при использовании ЛВЖ пострадал мужчина

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

«Одно окно» и 226 административных процедур

17 июля 2026
Читать новость