Темы

Удзельнікі Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму прынялі рэзалюцыю

Задача прафесійных журналістаў — не дапусціць пераходу ў бездань інфармацыйных войнаў “усіх супраць усіх”. Аб гэтым гаворыцца ў рэзалюцыі Х Беларускага міжнароднага медыяфоруму “Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі”.

“Сучасныя канфлікты відавочна сведчаць: спакуса выкарыстоўваць масмедыя як прапагандысцкі рэсурс у інфармацыйным процістаянні не адышла ў мінулае. Інфармацыйныя правакацыі зрабіліся паўсядзённай руцінай. У такіх выпадках аб’ём дэзынфармацыі значна перасягае аб’ём аб’ектыўнай інфармацыі, што фарміруе ў людзей скажоную карціну свету”, — лічаць удзельнікі медыяфоруму. Усё гэта, на іх думку, пагражае дыскрэдытацыяй прафесіі журналіста, стратай даверу людзей да слова. “Задача прафесійнай журналісцкай супольнасці — не дапусціць пераходу ў бездань інфармацыйных войнаў “усіх супраць усіх”. Дабіцца гэтага можна шляхам выканання норм журналісцкай этыкі, выпрацаваных на аснове шматгадовага вопыту, карпаратыўнай салідарнасці, мінімізацыі ўплыву палітычнай кан’юнктуры на рэдакцыйную палітыку сродкаў масавай інфармацыі. Важнейшае значэнне ў сучасных умовах набывае такая катэгорыя, як маральная і сацыяльная адказнасць журналістаў”, — гаворыцца ў дакуменце.

У ім таксама адзначаецца неабходнасць кансалідацыі намаганняў медыя і экспертнай супольнасці розных краін свету для эфектыўнага процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам, забеспячэння міжнароднай бяспекі і справядлівага светапарадку ў імя стварэння і развіцця. Пры гэтым яны са шкадаваннем канстатавалі, што “сучасны свет не стаў больш справядлівым і бяспечным”. Так, узмацняецца геапалітычнае саперніцтва вядучых дзяржаў, абвастраюцца сацыяльна-эканамічныя супярэчнасці, у шэрагу рэгіёнаў, у тым ліку ў Еўропе, разгараюцца адкрытыя ваенныя канфлікты.

“У сувязі з гэтым асаблівае значэнне набывае памяць аб Вялікай Перамозе. Тады, 70 гадоў таму, дзяржавы з рознымі ідэалогіямі і палітычнымі сістэмамі аб’ядналіся, каб процістаяць агульнай пагрозе чалавецтву, якой стаў фашызм. Захаваць памяць аб той агульнай і вялікай барацьбе — свяшчэнны абавязак сучаснага і будучых пакаленняў”, — сказана ў рэзалюцыі.

Удзельнікі форуму выказалі ўдзячнасць Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Міністэрству інфармацыі, Пастаяннаму камітэту Саюзнай дзяржавы, Выканаўчаму камітэту СНД, Міждзяржаўнаму фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД за прадастаўленую магчымасць абмеркавання актуальных пытанняў сусветнага парадку дня на медыяфоруме ў Мінску.

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем