Темы

Цвітуць глаксініі на вокнах

Цвітуць глаксініі на вокнах

Такія прыгожыя глаксініі я бачыла ўпершыню. Бучныя, з шапкай пышных кветак і вялікімі сакавітымі лістамі. Яны былі сапраўдным упрыгажэннем гэтай сялянскай хаты, што стаіць на ўскраіне вёскі Падкаленды. Глаксініі красаваліся на вокнах і сталах і стваралі вясёлкавы настрой. Гаспадыня дома Любоў Яфімаўна Дзяшчэня пра кожны вазон гаварыла з цеплынёй і радасцю.

— Кветкі я любіла заўсёды — і хатнія, і вулічныя, — распавядала наша субяседніца. — Глаксініі ж у мяне з’явіліся гады чатыры таму. Знаёмыя далі лісток, пасадзіла яго, вырасла кветка, і я ўлюбілася ў гэтую прыгажосць. Потым з’явілі-ся падораныя вазоны, яны мне асабліва дарагія. Цяпер я ўжо і сама даю іншым лісткі, каб разводзілі кветкі, — няхай не толькі мне будзе радасць.

У Любові Яфімаўны што ні глаксінія, то асобны экземпляр — са сваімі колерам, формай, памерам. І я не стрымалася, каб не спытаць, як жа гаспадыня іх даглядае. І вось што нечакана для сябе пачула:

— Ніякага сакрэту па догляду няма. Не забываю штодня паліваць вазоны, падкормак ніякіх не даю. Адзінае, што раблю: калі кветка адцвітае і  прападае лісце (надземная частка расліны на зіму адмірае. — Аўт.), то да самага клубня выбіраю зямлю і засыпаю наверх свежай. Вось і ўсё.

Магчыма, не толькі ў гэтым сакрэт такога раскошнага цвіцення глаксіній. Такімі іх робіць атмасфера цеплыні і дабрыні, якая пануе ў гэтым доме. І стварае яе сама гаспадыня — шчырая, гаманкая, добразыч-лівая — шчодрай душы чалавек. А яшчэ пра такіх гавораць: у яе лёгкая рука. Дарэчы, яно і сапраўды так. Гадоў шэсць назад Любові Яфімаўне рэальна пашчасціла.

— У банку мне прапанавалі купіць латарэйны білет “Суперлато”, — расказвае жанчына, — і я ўзяла. Настаў час розыгрышу, я сама не ведала, як там што закрэсліваць, і дала білет унуку. Называюць лічбы, а ён нешта закрэслівае, потым кажа: “Бабуля, мы амаль выйгралі пуцёўку ў Чарнагорыю, адна лічба засталася, добра будзе, як яна выпадзе”. Прайшло некалькі секунд і сапраўды — выпала наша лічба. У Чарнагорыю я не паехала, а замест пуцёўкі забрала грошы. Частку дала дочкам, іх у мяне дзве, а на астатняе перацягнула сабе мяккую мэблю. Зараз я ўжо сама перыядычна купляю білеты. Выйгрышаў вялікіх не бывае, але я так думаю: я ж калісьці выйграла, і гэта былі грошы, якія сабралі ад прададзеных білетаў. Дык цяпер няхай і мае грошы прынясуць камусьці радасць.

Падчас размовы з Любоўю Яфімаўнай я атрымала шмат станоўчых эмоцый. Яна распавядала не толькі пра кветкі, але і  пра сваё жыццё. І ні разу ў яе словах не прамільгнула сумнай ноткі, хаця жыццё не заўсёды складвалася гладка. Проста такі яна аптымістычны чалавек. І дзякуй тым людзям, якія патэлефанавалі ў рэдакцыю і папрасілі напісаць пра гэту прыветлівую жанчыну і яе кветкі. Што да глаксіній, то цвісці яны будуць яшчэ доўга, бо на змену кветкам, якія параспускаліся, падрастаюць новыя бутоны.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024