Темы

Будуць святы, будзе адпачынак

Старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў падпісаў распараджэнне аб арганізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Дню вызвалення Глускага раёна і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Абедзве гэтыя даты найперш будуць адзначаны ўскладаннем вянкоў і кветак ад кіраўніцтва раёна, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў: 27 чэрвеня (9:45) — на мемарыяльным комплексе “Воінская Слава”, 3 ліпеня (10:15) — на Алеі Славы, а вечарам гэтага дня моладзь раёна і ўсе жадаючыя прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі “Праспяваем гімн разам” (22:45, ля раённага Дома культуры). На Дзень вызвалення раёна, 27 чэрвеня, у 12 гадзін у кінатэатры “Арыён” будзе арганізаваны святочны канцэрт, запланаваны таксама спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Больш шырокая культурная праграма намечана на 3 ліпеня: з 10:00 да 17:00 у раёне стадыёна разгорне свае рады гандлёвы кірмаш ад раённага спажывецкага таварыства, разам з іншымі прысмакамі ад мясцовых кулінараў яго наведвальнікі змогуць паспытаць і “салдацкай кашы”, а раённы стадыён на некаторы час стане канцэртнай пляцоўкай, дзе работнікі культуры і самадзейныя артысты ў 13:00 наладзяць цікавае і маляўнічае музычна-песеннае выступленне. Але паглядзець можна будзе не толькі канцэрт — у зоне адпачынку вакол стадыёна гаспадаркі раёна арганізуюць сельскія падвор’і і абяцаюць зрабіць гэта не менш цікава, як было на 9 Мая. У 22:30 усе жадаючыя запрашаюцца на танцавальную пляцоўку, дзе будзе арганізаваны тэматычны вечар адпачынку.

Непасрэдна на самім стадыёне ў 11:00 адбудзецца турнір па валейболе, а ў 18:00 там пройдзе першынство раёна па міні-футболе сярод каманд фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый Глуска.

Названым распараджэннем старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў даручана арганізаваць 27 чэрвеня і 3 ліпеня святочныя мерапрыемствы і ўскладанні вянкоў да помнікаў і воінскіх пахаванняў, размешчаных на тэрыторыях сельсаветаў, так што адпачыць і цікава правесці вольны час у дні святаў змогуць не толькі глушчане і госці раённага цэнтра, а і жыхары сельскай мясцовасці.

У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі і ратаўнікі, зябеспячэнне грамадскага парадку — на супрацоўніках міліцыі. 

Последние новости

Власть

7 мая — День работников связи!

7 мая 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Жлобинском районе спаслись двое детей

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Пообщались с каменщиками Глусской ПМК № 249 Александром Ворониным и Дмитрием Дещеней

6 мая 2026
Читать новость
Культура

Районный конкурс художественного творчества «Я пою и говорю о Родине» прошел в Глуске

6 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Неделя консультирования «Всё для семьи» пройдет с 11 по 15 мая

6 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 11 по 17 мая на территории Глусского района пройдет республиканская профилактическая акция «Дом без насилия»

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем