Темы

Ёсць поспехі, ёсць і прызнанне

Ёсць поспехі, ёсць і прызнанне

Далёка не кожная арганізацыя і не кожнае аб’яднанне маюць свой гімн, а вось у кааператараў ён ёсць — гімн спажывецкай кааперацыі. І менавіта гімнам, па традыцыі, пачаўся ў Глуску ўрачысты сход, прысвечаны Дню кааперацыі. Гэта свята адзначаецца ў першую суботу ліпеня, а прыгожае святочнае мерапрыемства, падрыхтаванае работнікамі культуры, праходзіла напярэдадні гэтай даты, 2 ліпеня, у кінатэатры “Арыён”. Як зазначыў старшыня праўлення Глускага райпо Сяргей Зубчонак, у няпростых умовах мясцовым кааператарам даводзіцца весці фінансава-гаспадарчую дзейнасць, але са сваёй задачай яны спраўляюцца дастойна. Так, за пяць месяцаў гэтага года ўсе галіны райпо спрацавалі рэнтабельна, насельніцтву раёна ў мінулым годзе за здаваемую прадукцыю было выплачана 9 мільярдаў 600 мільёнаў рублёў. Поспехі кааперацыі залежаць найперш ад кадраў, вопытных і граматных спецыялістаў, працаўнікоў прылаўка, нарыхтоўшчыкаў, вадзіцеляў, будаўнікоў, рабочых прамысловага ўчастка. Гэта падкрэслілі ў сваіх выступленнях і ганаровыя госці свята — старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік і начальнік кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Магілёўскага аблспажыўсаюза Лідзія Кавалькова, а сярод кааператараў, узнагароджаных з нагоды свята, былі прадстаўнікі ўсіх галін і відаў дзейнасці. Так, Ганаровай граматы Глускага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую і добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё спажывецкай кааперацыі раёна была ўдастоена Людміла Валёха, прадавец з выкананнем абавязкаў загадчыка магазіна “Юбілейны”. Ганаровую грамату і прэмію аблспажыўсаюза за прафесіяналізм і асабісты ўклад у работу галіны атрымала Ала Хацько, прадавец з выкананнем абавязкаў загадчыка магазіна № 99 “Родны кут”, падзякі і грашовай прэміі аблспажыўсаюза ўдастоена праца вадзіцеля Пятра Галаўнёва. Ганаровымі граматамі праўлення і прафсаюзнага камітэта Глускага райпо, а таксама грашовымі прэміямі за шматгадовую добрасумленную працу адзначаны: прадавец з выкананнем абавязкаў загадчыка магазіна № 3 “Родны кут” Дзіна Ганчарова, начальнік гандлёвага аддзела Аксана Круглова, таваразнавец Марына Буян, рабочы па абслугоўванні будынкаў Георгій Нікіцін, вядучы бухгалтар Алена Бялько, выконваючая абавязкі галоўнага бухгалтара Лілія Сысой, інжынер-механік Уладзімір Багук, прадавец аўтамагазіна Ганна Карабанькова, фармаўшчык цеста ўчастка хлебапячэння Валянціна Чацвяргова і прадавец аўтамагазіна Вольга Жынько. Падзякі праўлення і прафсаюзнага камітэта і грашовыя прэміі таксама атрымалі: вядучы эканаміст Галіна Цярэшчанка, намеснік галоўнага бухгалтара Святлана Карабейнікава, бухгалтар Таццяна Патапенка, пекар участка хлебапячэння Кацярына Брэус, укладчык-упакоўшчык цэха замарозкі Наталля Грамыка, прадавец з выкананнем абавязкаў загадчыка магазіна “Начны” Ірына Галавачова, буфетчык бутэрброднай аграгарадка Катка Наталля Грабко, таваразнавец Вольга Мельнік, прадавец з выкананнем абавязкаў загадчыка магазіна “Глушчанка” Алена Дайнека і прадавец магазіна вёскі Слаўкавічы Ларыса Кульчыцкая.

Заўсёды асабліва прыемна, калі дасягненні нашых работнікаў і цэлых калектываў заўважаюць і адзначаюць на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Так, дыпломам упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама ў намінацыі “Лепшы магазін спажывецкай кааперацыі з гандлёвай плошчай да 500 квадратных метраў” узнагароджаны магазін Глускага райпо № 99 “Родны кут”, прадавец з выкананнем абавязкаў загадчыка Ала Хацько. Згодна з пастановай Белкаапсаюза № 72 ад 15 чэрвеня 2015 года аб прысваенні звання “Чалавек года” па выніках работы за 2014 год званне “Лепшы юрыст” прысвоена юрысконсульту Глускага райпо Але Ільюшчэні, з уручэннем дыплома і грашовай прэміі. Ёсць у сістэме спажывецкай кааперацыі раёна і тыя, хто сваёй стараннай і шматгадовай працай заслужыў таго, каб звацца “заслужаным ветэранам працы калектыву”, гэта буфетчык бутэрброднай аграгарадка Засценак Усцярхі Таццяна Кавалевіч, намеснік старшыні па нарыхтоўках і прамысловасці Ганна Янушэўская і прадавец з выкананнем абавязкаў загадчыка магазіна “Начны” Ірына Галавачова. Падзячны ліст і прэмія за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з 55-годдзем былі ўручаны прадаўцу Галіне Рубін.

Але на гэтым віншаванні глускім кааператарам не скончыліся: святочную цырымонію прадоўжылі іх дзелавыя партнёры, тыя, з кім наладжана цеснае фінансавае і гандлёвае супрацоўніцтва. Гэта найперш мясцовыя прадпрыемствы — Глускі філіял вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Малочны полюс”, у асобе яго дырэктара Пятра Сыцькі, і ЦБП № 707 філіяла № 703 ААТ “Беларусбанк”, у асобе яго дырэктара Надзеі Хмыловай. Падарункі з нагоды свята былі таксама ўручаны ад Бабруйскага мясакамбіната і піваварнай кампаніі “Хайнекен”.

Што не па сілах аднаму чалавеку, лёгка вырашыць і зрабіць агульнымі намаганнямі, менавіта гэта ідэя некалі і падштурхнула людзей аб’яднацца і стварыць кааперацыю. І сёння ў нашым раёне спажывецкая кааперацыя — гэта вялікі, адзіны і зладжаны механізм. Ён трымаецца працай прадаўцоў, вадзіцеляў, хлебапёкаў, павароў, кандытараў, работнікаў і спецыялістаў усіх галін раённага спажывецкага таварыства. Так заўсёды было і павінна застацца.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота І. ГРАМЫКІ

Последние новости

Общество

Глуск: 1396—2026. Не глуш, а цэнтр Палесся

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Минске встретились ветераны Военно-морского флота из всех регионов Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Победу приближали как могли

18 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Глуске управление по труду провело очередную ярмарку вакансий

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на республиканском субботнике. Фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв на субботнике работал на животноводческом объекте в ОАО «Турино-агро»

18 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем