Темы

Дома — муж і жонка, а ў полі — экіпаж

Дома — муж і жонка, а ў полі — экіпаж

У звычайным жыцці ён муж, бацька, гаспадар, на рабоце ў эксперыментальнай базе “Глуск” — трактарыст-машыніст, а на гарачы перыяд уборачнай — старшы камбайнер. Яна ў яе звычайным жыцці маці, жонка, гаспадыня, на рабоце ў звычайны час — жывёлавод (працуе ў гэтай жа гаспадарцы), а зараз — камбайнер. Разам яны складаюць экіпаж зернеўборачнага камбайна, аднаго з сямі, якія ў эксбазе заняты на жніве. Па жыцці ж Валерый і Галіна Навічонак сужэнцы, у іх сям’і выхоўваецца шасцёра дзетак. Праўда, двое ўжо дарослыя, дома двое школьнікаў і двое малых, у садок яшчэ ходзяць, сама ж Галіна Уладзіміраўна за яе подзвіг мацярынства тры гады назад атрымала ордэн Маці. Не пусты гук і тое, што яны з мужам гаспадары, бо на сваім падвор’і трымаюць свіней, цёлку, курэй, качак. Ну ды на сяле гэта не дзіва. А вось жанчыну на камбайне, ды яшчэ ў пары з мужам, убачыш не заўсёды: з шасці сямейных экіпажаў, што працуюць на глускіх палетках, яны адны такія, астатнія то браты, то бацька з сынам.

Пайсці на камбайн Галіна захацела сама (правы трактарыста, як і вадзіцельскія правы, у яе ёсць). “Табе гэта трэба?” — спытаў муж. “Трэба!” — адказала яна і не пашкадавала ні аб тым, што так сказала, ні аб тым, што так зрабіла. На маё прадказальнае ў такіх выпадках пытанне, ці не ўзнікаюць на гэтай глебе часам сваркі, маўляў, разам дома і на рабоце, абодва адказалі, што не. Галіна запэўніла, што ў іх з мужам поўная псіхалагічная сумяшчальнасць, а Валерый дадаў, што ім няма калі сварыцца — заўсёды за справай — і дома, і на рабоце: пры добрым надвор’і могуць працаваць гадзін дванаццаць. Дарэчы, доўга стаяць і размаўляць на мяжы жытнёвага поля, якое ўжо і паспела, і падсохла пасля начной расы, ім таксама не было калі. Ён, агледзеўшы сваё “Палессе”, падняўся ў кабіну, яна, павязаўшы белую хусцінку, пайшла за камбайнам па іржышчы — глядзець, ці добра абмалочваецца колас, ці не застаецца на полі зерне. Надвор’е ў той дзень выдалася добрым, так што сямейны экіпаж Навічонкаў будзе працаваць ледзь не палову сутак, з перапынкамі на абед і вячэру, якімі іх забяспечвае гаспадарка. Потым — дадому, там іх чакаюць дзеці, жывёла будзе ўжо накормлена — дзякуй старэйшай дачцы, адпачнуць, раненька ўстануць, управяцца і зноў у поле на жніво.

— Навічонкі — добрыя работнікі,— кажа галоўны аграном ААТ “Эксперыментальная база “Глуск” Марыя Насановіч, — намалацілі 139 тон збожжа, гэта зараз трэці вынік па гаспадарцы. Паказчыкі на жніве мяняюцца кожны дзень, але яны людзі старанныя, працуюць дружна, таму ў лідарах, думаю, застануцца.

Няхай і застаюцца — лідарамі ў рабоце, дружнай парай па жыцці.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Налоговая разъясняет, что расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость