Темы

Галоўнае зараз — нарыхтоўка кармоў

Галоўнае зараз — нарыхтоўка кармоў

Сяўбой кукурузы завершана яравая сяўба ў Глускім раёне, усяго гэтай вясной зерневыя і зернебабовыя культуры пасеяны на плошчы 11 367 гектараў, з улікам 6480 гектараў кукурузы і 1276 гектараў аднагадовых траў.

Цяпер гаспадаркі актыўна ўключыліся ў працэс нарыхтоўкі кармоў, косяць шматгадовыя травы: план работ складае 5600 гектараў, скошана 745, амаль з 400 гектараў травы ўжо звезены.

У раёне на корманарыхтоўцы працуюць тры механізаваныя атрады: у “Глускай Зары”, аграфірме “Слаўгарадскі” і РАПТЗ. У гэтых гаспадарках зараз і найбольш высокія паказчыкі нарыхтоўкі сенажу: 2326 тон — у “Слаўгарадскім”, 2279 тон у “Глускай Зары” і 1912 тон у РАПТЗ. За дзень іх агульная выпрацоўка складае больш за 1100 тон. Усяго на ўчарашнюю раніцу ў раёне было нарыхтавана 8470 тон сенажу, гэта амаль 14 працэнтаў ад патрэбных 69 тысяч тон.

Вядзецца догляд за яравымі пасевамі. У прыватнасці, хімікатамі ад пустазелля апрацаваны амаль 1900 гектараў зерневых і зернебабовых пры планавым паказчыку 3130 гектараў, а таксама 320 гектараў кукурузы (5 працэнтаў ад планавай плошчы).

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні

на раніцу 2 чэрвеня

Последние новости

Общество

Повышается зарплата работников бюджетной сферы

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Меркаванне. Алег Дзячэнка: чаму Трамп патэлефанаваў Лукашэнку

20 августа 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Нет никаких секретов. Лукашенко заявил о готовности сотрудничать с Ираном по широкому спектру направлений

20 августа 2025
Читать новость
АПК

Глусский район принимал каравай из зерна нового урожая

20 августа 2025
Читать новость
АПК

Аграрии Могилёвской области преодолели рубеж по намолоту миллиона тонн зерна нового урожая

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем