Темы

“Глуская Зара”: пасяўная ў надзейных руках

“Глуская Зара”: пасяўная ў надзейных руках

Яго працоўны дзень вясной пачынаецца а сёмай раніцы і можа доўжыцца да сямі вечара — такая цяпер пара. Спачатку аглядае, рыхтуе трактар з пасяўным агрэгатам (RABE Meqa Seed), потым выязджае ў поле. “Як быў малады, мог і па шаснаццаць гадзін працаваць, не вылазіць з кабіны, цяпер ужо не тое”, — гаворыць, успамінаючы былое, адзін з найбольш вопытных механізатараў ААТ “Глуская Зара” Васіль Слук і з задавальненнем дадае, што ён ужо дзядуля трох унукаў — а гэты статус сведчыць пра шаноўны ўзрост. Аўтарытэтны чалавек ён і на рабоце — толькі ў статусе сейбіта Васіль Паўлавіч працуе чатырнаццаты сезон, увесь жа механізатарскі стаж і таго большы — бярэ пачатак у 1992 годзе, да гэтага быў вадзіцелем, і таксама ў сельскай гаспадарцы. Так што можна смела сцвярджаць, што пасяўная ў “Глускай Зары” ў надзейных руках (перад гэтым Васіль Слук займаўся падрыхтоўкай глебы). 

Неўзабаве ў работу на пнеў-матычнай універсальнай сеялцы уключыцца Андрэй Лазовік. Сяголета гаспадарцы патрэбна пасеяць 450 гектараў яравых зерневых: 120 аўса і 330 ячменю, яшчэ на зерне будзе пасеяна 250 гектараў кукурузы і 1000 гектараў — на зялёны корм. Яравы клін таксама складаюць 40 гектараў грэчкі і 300 гектараў аднагадовых культур на корм жывёле. Восенню быў зроблены добры задзел на ўраджай 2021 года: пасеялі 710 гектараў азімага жыта, 590 гектараў трыцікале і 300 рапсу. Цяпер вядзецца догляд за гэтымі пасевамі, на іх падкормцы заняты тры механізатары, таксама праводзіцца баранаванне азімых культур, падсеў канюшыны, культывацыя глебы, уносяцца калій-ныя і азотныя ўдабрэнні пад сяўбу яравых. Усяго на палявых работах у “Глускай Зары” зараз заняты дзевяць чалавек, арганізавана іх харчаванне — пакуль што ў выглядзе сухіх пайкоў, а калі палявыя работы стануць больш масавымі, будуць карміць гарачымі абедамі.

З Васілём Слукам і начальнікам ўчастка Нінай Грабко мы сустрэліся 30 сакавіка на полі, што за Бабровічамі. Па словах спецыяліста, гэта трэці дзень пасяўной у гаспадарцы, пачалі з аўса: за першым разам было пасеяна 18 гектараў гэтай культуры, на другі дзень — 21, з 34-гектарным полем каля Бабровіч вопытны механізатар таксама павінен справіцца за дзень, адзначыла начальнік участка, а ўвогуле трэба пастарацца і пасеяць раннія зерневыя за дзесяць дзён.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость