Темы

І крэатыўна, і па-гаспадарску

І крэатыўна, і па-гаспадарску

На абласным конкурсе «Малады гаспадар» Глускі раён прадстаўляў Максім Рапін — ветфельчар ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”. Такі конкурс у нашай вобласці праводзіўся ўпершыню, у ім прынялі ўдзел больш за 20 работнікаў сельскагаспадарчых  прадпрыемстваў, узрост канкурсантаў — ад 18 да 35 гадоў. Там былі спецыялісты гаспадарак, арганомы, заатэхнікі, ветурачы, былі вадзіцелі, трактарысты і нават выкладчыкі навучальных устаноў сельгаспрофілю.

Максім Рапін малады і па ўзросце (ён 1996 года нараджэння), і па стажы работы ў гаспадарцы (уладкаваўся сюды ў 2015 годзе), аднак гэта не перашкодзіла яму дастойна выступіць і паказаць сябе. Больш таго, у інтэлектуальным выпрабаванні ён заняў першае месца, сярод лепшых быў у  конкурсе “Самадзелкін”, цікавым быў і яго нумар у творчым конкурсе. Сцэнку па матывах казак яму дапамаглі падрыхтаваць і сыграць культработнікі з Заеліцы Алена Мікуліч, Святлана Стрэж і Галіна Гарохава, а таксама група падтрымкі са сваёй жа гаспадаркі — Аксана Смушкова і Вікторыя Самусева. Арганіза-цыйныя клопаты глускай каманды на сябе ўзяў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін.

Конкурс гэты быў прымеркаваны да 72-й гадавіны Вялікай Пе-рамогі, накіраваны на павышэнне прэстыжу работы ў сельскай гаспадарцы і праводзіўся абкамам галіновага прафсаюза. Прызы за ўдзел, за актыўнасць і старанне атрымалі не толькі яго пераможцы, але і ўсе канкурсанты, гэта наборы ключоў, спецвопратка, сувенірная і кандытарская прадукцыя.

Максім Рапін хаця і не ўвайшоў у лік прызёраў, але і конкурсам у цэлым, і сваім удзелам у ім застаўся задаволены, яму даспадобы дух саперніцтва, новыя знаёмствы, новыя ўражанні. Таму, ужо едучы з гэтага конкурсу, зая-віў старшыні прафкама гаспадаркі Аксане Смушковай пра сваю гатоўнасць удзельнічаць у іншых конкурсах і спаборніцтвах, як за гаспадарку, так і за раён. І гэта ўдвая пахвальна, бо Максім на Глушчыне і ў Беларусі жыве зусім нядаўна: з бацькамі да нас ён пераехаў з Днепрапятроўскай вобласці, хутка асвоіўся і стаў запатрабаваны не толькі як спецыяліст, але і як актыўны, здольны малады чалавек.

 Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота А. ВАСІЛЕЎСКАЙ

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость