Темы

Камбайнеры “Турыно-агра” Віктар Кончыц, Дзмітрый Прыбыш і Віталь Рошка

Камбайнеры  “Турыно-агра” Віктар Кончыц, Дзмітрый Прыбыш і Віталь Рошка

Напружаная праца, раннія пад’ёмы, познія вяртанні, кожны дзень у полі пад пякучым сонцам — усё гэта будні ўдзельнікаў жніва, усё гэта ім звыкла і не лічыцца нейкім асаблівым подзвігам. Праца хлебароба ніколі не была лёгкай, аднак жа ёсць асаблівая асалода ў тым, як сыплецца ў бункер зерне, як пахне нагрэтае сонцам іржышча, як адзін за адным ідуць — плывуць! — па полі камбайны. А яшчэ — усведамленне, што ў тым хлебе, які ляжыць на прылаўках магазінаў, ёсць і часцінка тваёй працы. 

Не ведаю, не пыталася, так ці, можа, інакш думаюць камбайнеры з “Турыно-агра” — вы бачыце іх на гэтым здымку, але ж упэўнена, што хоць раз за сезон падобныя думкі да іх прыходзяць.

У “Турыно-агра” тры камбайны і тры камбайнеры, гэта Віктар Кончыц, Дзмітрый Прыбыш і Віталь Рошка, менавіта ім даверылі ў гаспадарцы жніво. Людзі вопытныя, у калектыве іх добра ведаюць, толькі Віталь Рошка тут нядаўна, некалькі месяцаў як выконвае абавязкі галоўнага інжынера і вось зараз сумяшчае іх з камбайнерскай справай.

Для механізатараў Дзмітрыя Прыбыша і Віктара Кончыца работы па-за сезонам уборкі таксама хапае, Дзмітрый больш на кормараздачы, а Віктар вясною шчыраваў на полі з пасяўным агрэгатам. Ён засеяў 330 гектараў, адведзеных у “Турыно-агра” пад раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры. Мы гаварылі тады з Віктарам і разважалі, што праз некалькі месяцаў ён зноў будзе на гэтым полі — ужо на зернеўборачным камбайне. Такая пераемнасць у працы, такі відавочны яе вынік — гэта таксама свайго роду ўзнагарода і прыемнасць для чалавека, які працуе на зямлі.

А. ПЯТРОВА

Фота А. ЗМІТРОВІЧ

На сёння “Турыно-агра” ўпэўнена трымае другое месца па тэмпах жніва: тут зжаты 51 % зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы і проса). З аднаго гектара ў гаспадарцы намалочваюць у сярэднім па 18 цэнтнераў.

Последние новости

Актуально

Выходит на финишную прямую второй укос многолетних трав

8 августа 2025
Читать новость
АПК

Лукашенко ориентирует на получение в Беларуси урожая маслосемян рапса около 1 млн тонн

8 августа 2025
Читать новость
АПК

Камбайнеры “Турыно-агра” Віктар Кончыц, Дзмітрый Прыбыш і Віталь Рошка

8 августа 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Рецепты безопасного шашлыка

7 августа 2025
Читать новость
Общество

Рассказываем, как бюджетно собрать ребенка в школу и на чем смело можно сэкономить

7 августа 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

7 августа 2025
Читать новость