Темы

Конкурс маладых механізатараў

Падведзены вынікі спаборніцтва сярод маладых механізатараў Глушчыны, занятых на сёлетняй пасяўной. Арганізавалі конкурс раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі пры падтрымцы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама. Як адзначыла галоўны спецыяліст райкама ГА “БРСМ” Ганна Мартынава, у спаборніцтве прымала ўдзел пяць механізатараў ва ўзросце да 31 года, занятых на падрыхтоўцы глебы, унясенні ўгнаенняў або сяўбе сельскагаспадарчых культур. Штотыдзень гаспадаркі раёна падавалі ў райкам БРСМ звесткі пра аб’ём выкананых механізатарамі работ. Лепш за ўсё на пасяўной сябе праявілі трое маладых работнікаў. Два з іх працуюць у ААТ “Турыно-агра”. Гэта Віктар Кончыц, які стаў лепшым на сяўбе яравых збожжавых культур (па стане на апошні дзень конкурсу, 4 чэрвеня, ім засеяна 652 гектары), і Генадзь Мароз, ён прызнаны лідарам па ўнясенні мінеральных угнаенняў (апрацаваў 479 гектараў). Сярод механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы, найлепшых паказчыкаў дасягнуў Віктар Толсцік (Глускае РАПТЗ), ён запісаў на ўласны рахунак 622 гектары. Пераможцы будуць адзначаны граматамі і каштоўнымі падарункамі ад арганізатараў конкурсу. “Правядзенне падобных спаборніцтваў садзейнічае павышэнню прадукцыйнасці працы, прафесійнага майстэрства, прэстыжу прафесіі механізатара, а таксама замацаванню моладзі на сяле”, — упэўнена Ганна Мартынава.

Ганна АЎТУХОВА

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем