Темы

Корманарыхтоўка — адказны этап

Корманарыхтоўка — адказны этап

Начныя майскія замаразкі шкодзяць не толькі квецені садоў і кветнікам, але і сельскагаспадарчым культурам. Каб ацаніць стан пасеваў і ход палявых работ, кіраўнік раёна Аляксей Жураўлёў штодня выязджае ў гаспадаркі.

На днях ён разам са сваім першым намеснікам — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Юрыем Дымшам пабылі ў “Глускай Зары”. Менавіта тут, на полі каля вёскі Замасточча, ва ўрочышчы “Лодкі”, дзе растуць азімыя жыта і свірэпіца (кулісныя пасевы), гаспадарка ў гэты дзень пачала важны этап сельскагаспадарчых работ — корманарыхтоўку, зялёнае жніво. На касьбе траў тут заняты Мікалай Медзвядок, падбірае зялёную масу Сяргей Ляпко. Першую сянажную траншэю закладваюць каля жывёлагадоўчага комплексу “Пціч”, будучы корм туды прама з поля возяць Андрэй і Дзмітрый Лазовікі, Дзмітрый Грыпінскі, Сяргей Пась, Анатоль Касько. Скошаныя ўчасткі пасля ўнясення мінеральных удабрэнняў адразу ж заворваюць, каб неўзабаве пасеяць тут кукурузу, з плугамі працуе Сяргей Малаковіч. Работы шмат, трэба ўхапіць кожны ўчастак, бо начныя маразы надта шкодзяць культурам, што ў канчатковым выніку адаб’ецца на якасці і колькасці кармоў. Пра гэта Аляксей Жураўлёў і Юрый Дымша гавораць з дырэктарам “Глускай Зары” Максімам Валадзько.

Калі мы прыехалі на поле, быў якраз час абеду, вадзіцель Фёдар Яльчык і раздатчыца Святлана Хацько прывезлі механізатарам гарачыя абеды (іх гатуюць у кафэ “Маладосць”). У той дзень у меню былі бульбяны суп, макароны, каўбаскі па-дамашняму, салата і булачка з кампотам. На вячэру давалі смажанку, сасіску, варанае яйка і хлеб (усё гэта мужчыны забралі з сабой). Кошт харчавання, можна сказаць, сімвалічны:

абед абыходзіцца механізатарам менш як па два рублі, асноўную частку аплочвае гаспадарка. Карміць людзей у полі сталі адразу, як пачаліся актыўныя палявыя работы, гаворыць Святлана Хацько, зараз штодня развозяць і раздаюць па 35 абедаў і па 20 порцый вячэры. За дзень аб’язджаюць дзесьці па 10 палёў, пакуль пакормяць усіх, хто арэ, сее, косіць, возіць, угнойвае, пасе жывёлу.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ірыны ГРАМЫКІ

Последние новости

АПК

НАШИ ТЫСЯЧНИКИ. Дмитрий Валёха и Василий Косько из агрофирмы «Славгородский»

23 августа 2025
Читать новость
Власть

23 августа — День работников статистики

23 августа 2025
Читать новость
АПК

НАШИ ТЫСЯЧНИКИ. Сергей и Дарья Прибыш из экспериментальной базы «Глуск»

22 августа 2025
Читать новость
Общество

На гэтым тыдні Глускі раён з рабочым візітам наведаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак

22 августа 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района. 22 августа

22 августа 2025
Читать новость
Здоровье

Заведующая Туринским фельдшерско-акушерским пунктом Валентина Фёдорова

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем