Темы

На Глушчыне — “Дажынкі”!

На Глушчыне — “Дажынкі”!

Глушчына справіла і адсвяткавала “Дажынкі” — свята працаўнікоў вёскі. На ўборачным канвееры зладжана працавалі ўсе яго ўдзельнікі — кіраўнікі, спецыялісты, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў і, вядома, камбайнеры. Агульнымі намаганнямі яны змаглі вырасціць і сабраць добры ўраджай і ўнесці дастойны ўклад у рэспубліканскі дажыначны каравай.
Яны і былі галоўнымі героямі свята, месцам яго правядзення сяголета сталі Калацічы. У пятніцу, 26 верасня, яшчэ да палудня ў цэнтры аграгарадка пачалі працаваць тэматычныя падвор’і сельскагаспадарчых арганізацый і сельсаветаў, устаноў культуры і сацыяльнага забеспячэння, рамеснікаў, шчодрыя гандлёвыя рады. Усё аформлена прыгожа, маляўніча, з фантазіяй і гумарам, усё паказвае шчодрасць восеньскай пары, разнастайнасць яе колераў
і фарбаў, гасціннасць беларусаў. Увагу гасцей свята прыцягвалі выставы сельскагаспадарчай тэхнікі і тэхнікі Ніжагародскага аўтамабільнага завода.

Пачалася ўрачыстасць з ускладання кветак да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхарам Калаціч.і гэта сімвалічна, бо яны, як і мільёны іншых ахвяр вайны, аддалі свае жыцці, каб мы сёння маглі мірна жыць і працаваць. Вартае ўвагі гледачоў было і маляўнічае святочнае шэсце ўдзельнікаў і гасцей “Дажынак”, творчых калектываў раёна. Яно сімвалізавала еднасць людзей працы, паказала павагу да іх земляробчай справы. Беларусы заўсёды шанавалі тых, чыімі рукамі апрацоўваецца зямля і вырошчваецца хлеб.

Ганаровымі гасцямі глушчан на “Дажынках” сталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Дзячэнка, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Алег Дзем’янкоў, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын, госці з Бабруйскага і Любанскага раёнаў, ганаровыя грамадзяне Глускага раёна Людміла Клыга, Навум Сандамірскі, Віктар Шчэцька.

Асаблівым момантам урачыстасці было ўручэнне караваяў. Галоўны сімвал свята, сімвал урадлівасці і багацця, дар хлебнай нівы — традыцыйны каравай з новага ўраджаю быў уручаны старшыні райвыканкама Аляксею Жураўлёву, духмяныя караваі таксама прымалі кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна Сяргей Кукшталь (эксперыментальная база “Глуск”), Яўген Бакач (аграфірма “Слаўгарадскі”), Максім Валадзько (ААТ “Глуская Зара”), Генадзь Маханька (ААТ “Турыно-агра”), Юрый Алёхна (ААТ “Зара Камуны”), Валянцін Шостак (ААТ “Глускае РАПТЗ”).

Удзельнікаў і гасцей свята прывітаў старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Аляксей Жураўлёў.

Ён падзякаваў за плённую працу калектывам мясцовых гаспадарак і ўсім, хто дапамагаў хлебаробам ва ўборцы ўраджаю, хто падтрымаў іх, падставіў плячо ў гарачую пару жніва, дапамог людзьмі і тэхнікай.

“Аднак, нягледзячы на сучасную тэхніку і падтрымку, ключавымі фактарамі паспяховага правядзення ўборачнай кампаніі застаюцца нашы “залатыя кадры” — прафесіяналы сваёй справы. Менавіта дзякуючы іх самаадданай працы і высокаму майстэрству дасягаюцца поспехі ў сельскай гаспадарцы, у жывёлагадоўлі і ў раслінаводстве”, — сказаў Аляксей Жураўлёў. Ён  зазначыў, што сяголета ў жніве прынялі ўдзел 16 камбайнавых экіпажаў і палова з іх намалацілі больш як па тысячы тон збожжа. Кіраўнік раёна яшчэ раз падзякаваў усім за сумленную працу, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і вясёлага свята, а перадавікам уручыў заслужаныя ўзнагароды.

У цырымоніі ўзнагароджання таксама прынялі ўдзел і адзначылі лепшых намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Алег Дзем’янкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Дзячэнка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васіль Дзяшчэня, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Тамара Толсцік, першы сакратар райкама БРСМ Ганна Мартынава. Цёплыя  словы і добрыя шчырыя пажаданні аграрыі Глушчыны пачулі ад ганаровых гасцей свята, сваіх суседзяў.

Пад канец імпрэзы адным з памятных момантаў стала перадача галоўнага дажыначнага снапа гаспадароў сяголетніх “Дажынак” гаспадарам свята наступнага года. Такім чынам раскрылася галоўная інтрыга: налета раённыя “Дажынкі” будзе прымаць наша слаўная Заеліца.

Багатай, разнастайнай і насычанай была праграма ўшанавання хлебаробаў і ўсяго свята, работнікі культуры зрабілі яе вельмі прыгожай і маляўнічай, дзе ўсё да месца, усё ў адпаведнасці з лепшымі народнымі традыцыямі, весела, шчыра, шчодра і з павагай да чалавека-працаўніка. Гэта праграма стала цудоўным падарункам усім героям жніва.

У каго ні папытай — усе скажуць (і насамрэч казалі), што “Дажынкі” ўдаліся: было што паглядзець, чаму падзівіцца, за каго парадавацца, што паслухаць і пакаштаваць. Юныя спартсмены правялі футбольны матч, лясгас наладзіў паказальнае выступленне вальшчыкаў лесу, райкам БРСМ правёў конкурс сярод моладзі “хто хутчэй насячэ дроў”, спажывецкае таварыства напякло і насмажыла смачных страў. Куды ні пайдзі — усюды цікава, весела, сонечна (з надвор’ем вельмі пашанцавала) і шматлюдна — столькі людзей і ў Глуску не кожны раз убачыш. Святочная праграма доўжылася да цемнаты. Былі і спевы, і танцы, і вогненнае шоу — усяго не пералічыш,  таму не крыўдуйце, калі пра што не сказалі. Дзякуй працаўнікам сяла, што добра папрацавалі, і дзякуй усім, хто меў дачыненне да правядзення свята, — шмат зрабілі і добра правялі на Глушчыне “Дажынкі-2025”.

Ганаровымі граматамі Глускага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую працу і значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі ўзнагароджаны:

Іван Арцёмчык, вадзіцель ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”,

Мікалай Арцёмчык, вадзіцель ААТ “Эксбаза “Глуск”,

Леанід Дзядзюля, вадзіцель ААТ “Зара Камуны”,

Міхаіл Заіка, вадзіцель ААТ “Турыно-агра”,

Мікалай Медзвядок, трактарыст-машыніст ААТ “Глуская Зара”,

Іван Шарамет, трактарыст-машыніст ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”,

Мікалай Штылёў, вадзіцель ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”.

Падзячнымі пісьмамі Глускага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Глускага раёна ўзнагароджаны:

 Валерый Баярка, трактарыст-машыніст ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”,

Дзяніс Гізун, трактарыст-машыніст ААТ “Зара Камуны”,

Пётр Лясун, вадзіцель ААТ “Глуская Зара”,

Уладзімір Няборскі, вадзіцель ААТ “Турыно-агра”,

Аляксандр Нікіценка, палявод ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”.

У раённым спаборніцтве, група “старшыя камбайнеры і камбайнеры”, прысуджана:

першае месца — старшаму камбайнеру ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Аляксандру Рудзько,

другое месца — старшаму камбайнеру

ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Дзмітрыю Валёху і камбайнеру Васілю Касько,

трэцяе месца — старшаму камбайнеру ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Юрыю Кажаронку.

У раённым спаборніцтве, група “старшыя камбайнеры і камбайнеры маладзёжных экіпажаў”, 

прысуджана:

першае месца — старшаму камбайнеру ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Яўгену Маёраву і камбайнеру Аляксандру Прытуленку.

У раённым спаборніцтве, група “вадзіцелі транспартных сродкаў”, прысуджана:

першае месца — вадзіцелю ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Васілю Калецкаму,

другое месца — вадзіцелю ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Леаніду Палазняку,

трэцяе месца — вадзіцелю ААТ “Глуская Зара” Анатолю Касько.

У раённым спаборніцтве, група “звёны (брыгады) аператараў зернесушыльных установак”, прысуджана:

першае месца — аператару зернесушыльнай устаноўкі ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”

Васілю Кісялевічу,

другое месца — звяну аператараў зернесушыльнай устаноўкі ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Сяргею Прыдыбайлу і Пятру Луцковічу.

У раённым спаборніцтве, група “галоўныя аграномы”, прысуджана:

першае месца — галоўнаму аграному

ААТ “Эксперыментальная база “Глуск” Марыне Сяргейчык,

другое месца — галоўнаму аграному

ААТ “Турыно-агра” Сяргею Ганчарову,

трэцяе месца — галоўнаму аграному

ААТ “Зара Камуны” Валерыю Шарстнёву.

У раённым спаборніцтве, група “галоўныя інжынеры”, прысуджана:

першае месца — галоўнаму інжынеру

ААТ “Эксперыментальная база  “Глуск” Мікалаю Васілеўскаму,

другое месца — галоўнаму інжынеру ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Аляксандру Жаўнеру.

Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны

Валерый Навічонак, трактарыст-машыніст ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”, стаж працы ў арганізацыі 33 гады.

Падзякамі Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў за добрасумленную працу і высокія паказчыкі ва ўборцы ўраджаю збожжавых культур узнагароджаны:

Васіль Калецкі, вадзіцель ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”,

Аляксандр Дарошка, машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”,

Сяргей Прыбыш, трактарыст-машыніст ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”,

Падзякай Глускай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны:

Вячаслаў Расцягаеў, Дзяніс Чабанюк, Андрэй Сыцька, аператары зернесушыльнай устаноўкі ААТ “Глуская Зара”.

Падзякай Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў за дасягнутыя высокія вынікі падчас уборачнай кампаніі сярод ветэранаў узнагароджаны

 Сяргей Ніканенка, аператар зернесушыльнага комплексу ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

За высокія паказчыкі ва ўборцы збожжа і зернебабовых культур у рамках раённага этапу рэспубліканскага праекта “Моладзь — за ўраджай-2025” узнагароджаны

маладзёжны экіпаж ААТ “Зара Камуны”  Руслан Шаблінскі і Кірыл Пальчанка.

За ўдзел ва ўборачнай кампаніі і рэалізацыі праекта “Моладзь — за ўраджай-2025” адзначаны:

маладзёжны экіпаж ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”  Яўген Маёраў і Аляксандр Прытуленка;

навучэнка СШ № 1 ім. С. і. Грахоўскага  Дар’я Прыбыш.

За сумленную працу і высокія паказчыкі на жніве каштоўным падарункам узнагароджаны

камбайнер ААТ “Зара Камуны” Аляксандр Чыгір.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Происшествия

В Глуске ночью горел сарай

1 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: мудрость и бесценный опыт старшего поколения стали фундаментом единения и согласия в обществе

1 октября 2025
Читать новость
АПК

На Глушчыне — “Дажынкі”!

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС: о печной безопасности

1 октября 2025
Читать новость
Власть

1 октября в Беларуси отмечается День пожилых людей. Поздравление от руководства района

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Ярмарка вакансий для людей предпенсионного и пенсионного возраста, а  также инвалидов прошла в Глуске

30 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем