На палях Глускага раёна

Зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны ў сельскіх гаспадарках Глускага раёна на 27 % (па вобласці — 16 %).
Тры гаспадаркі з пяці — “Турыно-агра”, аграфірма “Слаўгарадскі” і эксбаза “Глуск” — завяршылі жаць азімы ячмень, меней за 20 гектараў гэтай культуры засталося ўбраць у “Глускім-АГРА”, каля 100 гектараў — у “Глускай Зары”. Аграфірма “Слаўгарадскі” прыступіла да ўборкі яравога ячменю і трыцікале.
На ўжо зжатых палях убіраюць салому (32 %). Таксама ідзе ўзворванне глебы пад азімы рапс: з планавых 800 гектараў узарана 258, або 32 %.
Не спыняецца корманарыхтоўка. Шматгадовыя травы па раёне скошаны другім укосам на 71 %. Найбольшыя тэмпы тут у “Глускім-АГРА”, дзе скасілі 798 гектараў, гэта 85,4 %. Сена для грамадскага статка нарыхтавалі 1931 тону, сенажу — крыху меней за 52 тысячы тон, сіласу — 330 тон. На адну ўмоўную галаву маецца 13,15 цэнтнера кармавых адзінак, калі гаварыць у разрэзе гаспадарак, то найбольшы запас на сёння ў “Глускім-Агра” (15,97 ц к. адз.) і ў эксбазе “Глуск” (15,90 ц к. адз.).
А. ВАСІЛЕЎСКАЯ
Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама на 27 ліпеня
Фота Г. АЎТУХОВАЙ