Темы

Палявыя работы ў Глускім раёне

Палявыя работы ў Глускім раёне

У Глускім раёне завяршаецца яравая сяўба, зараз гаспадаркі дасяваюць кукурузу, аб’ём работы разлічаны прыкладна на тры дні.

Усяго гэтай вясной пасеяна 10 838 гектараў зерневых і зернебабовых культур пры плане 11 337. Кукурузы пасеялі 5960 гектараў, або 92 працэнты да патрэбнага. На 98 працэнтаў работы выкананы ў “Турыно-агра”, плошчу, якая застаецца, тут засеюць менш як за дзень.

Усе гаспадаркі раёна пачалі нарыхтоўку сенажу з азімых зерневых на зялёны корм, гэтага сакавітага корму ўжо маецца 5160 тон, або 8,4 працэнта да задання.

На адну ўмоўную галаву нарыхтавана 1,16 цэнтнера кармавых адзінак, па вобласці гэта самы высокі паказчык, паколькі сянаж рыхтуюць пакуль толькі пяць раёнаў. Сярод нашых мясцовых гаспадарак лідарства па нарыхтоўцы сенажу трымаюць ААТ “Глускае РАПТЗ” — 1518 тон, або 15 працэнтаў да задання, і “Глуская Зара” — 1449 тон, або 12 працэнтаў да задання.

Сярод палявых работ таксама патрэбна сказаць пра перазалужэнне лугапашавых угоддзяў, яно выканана больш як на палову ад патрэбнага — 1270 гектараў. Пачалася хімічная апрацоўка супраць пустазелля яравых зерневых культур — прэпаратамі апрацавана 319 гектараў, або дзясятая частка таго, што патрэбна.

Таксама ў Глускім раёне пасеяны 401 гектар агародніны і пасаджана 80 гектараў  бульбы, гэтымі культурамі займаюцца фермерскія гаспадаркі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні

на 19 мая

Последние новости

Происшествия

Автономный пожарный извещатель спас жизнь двум мужчинам

20 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе 24 мая пройдет День трезвости

20 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глуске прошло спортивно-развлекательное мероприятие для семейных пар

20 мая 2025
Читать новость
Общество

В регионе продолжается строительство Музея Славы Могилевщины

20 мая 2025
Читать новость
Актуально

На территории Глусского района проходит субрегиональная антинаркотическая операция «Канал-Горный форпост»

20 мая 2025
Читать новость
Власть

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем