Темы

Пасяўная кампанія стартавала па ўсёй Беларусі

Пасяўная кампанія стартавала па ўсёй Беларусі

Вывазка і ўнясенне арганікі, падсеў шматгадовых траў, унясенне калійных удабрэнняў, узворванне і падрыхтоўка глебы, падкормка азімых зерневых і сама сяўба — такія віды палявых работ вядуць зараз гаспадаркі Глускага раёна. Згодна са зводкай упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама, на раніцу 19 сакавіка аўсом было засеяна 388 гектараў, бясспрэчным лідарам тут з’яўляецца аграфірма “Слаўгарадскі” з паказчыкам 220 гектараў, у астатніх гаспадарках пасеялі ад 23 (у РАПТЗ) да 74 гектараў (у “Глускай Зары”), у “Зары Камуны” сеяць пакуль не пачыналі, а глебы пад сяўбу тут падрыхтавалі 11 гектараў, усяго ж па раёне пад веснавую сяўбу падрыхтавана плошча ў 670 гектараў, з іх 256 гектараў — у “Слаўгарадскім” і 222 — у “Глускай Зары”. За веснавы перыяд узворана каля 800 гектараў глебы, гэта чацвёртая частка ад таго, што патрэбна (заданне — 3020 гектараў). Тры гаспадаркі, “Турыно-агра”, аграфірма “Слаўгарадскі” і “Глускае РАПТЗ”, пачалі падкормку азімых зерневых — падкормлена адпаведна 20, 60 і 30 гектараў, у эксбазе “Глуск” падкармілі 70 гектараў шматгадовых траў.

Прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы, вывазцы і ўнясенні арганікі: з нарыхтаваных 129 903 тон вывезена на палі 114 903 тоны, 45 156 тон унесена ў глебу. Пад веснавое ўзворванне на плошчы ў 2369 гектараў унесены калійныя ўдабрэнні, пры гэтым 910 гектараў — на рахунку ААТ “Глускаерайаграпрамтэхзабеспячэнне”. На гэтым тыдні гаспадаркі раёна прадоўжылі падсяваць шматгадовыя травы і давялі працэнт выканання работ да 34: на ўчарашні дзень травы (усё гэта бабовыя культуры) былі падсеяны на 629 гектарах, у тым ліку 185 гектараў — у эксперыментальнай базе “Глуск”. На ўсіх гэтых палявых работах у дзень 18 сакавіка ў гаспадарках раёна было задзейнічана 12 энерганасычаных трактароў.

У маштабах  Магілёўскай вобласці паказчыкі па названых відах работ выглядаюць наступным чынам: пад сяўбу ранніх яравых культур падрыхтавана плошча ў 7 тысяч 290 гектараў (у мінулым годзе такім часам было гатова толькі 540 гектараў), пасеяна 2 тысячы 280 гектараў яравых — летась гэтай парой сяўба яшчэ не пачыналася. Пад яравую сяўбу ўнесены 1 мільён 920 тысяч тон арганічных угнаенняў, больш як трэцяя частка ад патрэбнай колькасці. Шматгадовыя травы падсеяны на плошчы 24 тысячы 100 гектараў, падкормлены — на 7 тысячах 240 гектарах. Такія даныя размешчаны на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па словах міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Івана Крупко, 18 сакавіка пасяўная кампанія стартавала ўжо па ўсёй краіне, фактычна ўся тэхніка, а гэта 93 працэнты, да сяўбы гатова і з кожным днём гэты паказчык будзе павялічвацца. Службам Дзяржтэхнагляду раёнаў, адзначыў кіраўнік ведамства, патрэбна арганізаваць работу па рамонце тэхнікі і выпрацаваць якасныя падыходы да яе захоўвання, утрымання і эксплуатацыі. Таксама, як перадае БелТА, міністр звярнуў увагу на забеспячэнне гаспадарак удабрэннямі, насенным матэрыялам і палівам. Па яго словах, нарыхтавана дастатковая колькасць паліва, каб пасяўную правесці ва ўстаноўленыя тэрміны.

Падрыхтавала Т. ЛУГАВАЯ

 

 

 

Последние новости

Общество

Как защититься от кибермошенничества. Рассказывает начальник Глусского РОВД

28 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: россияне предложили Беларуси “хороший кусок” работ в авиастроении и судостроении

28 мая 2025
Читать новость
Общество

Как в Глуске 1 июня будут праздновать День защиты детей

28 мая 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Каменецком районе погибли двое детей

27 мая 2025
Читать новость
Образование

Перед ними сто дорог. В этом году школы Глусского района окончили сто одиннадцатиклассников

27 мая 2025
Читать новость
Культура

Как перевезти через границу картину или инструмент? Минкультуры о перемещении культурных ценностей

27 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем