Темы

Працаваць на зямлі — гэта ў іх сямейнае

Працаваць на зямлі — гэта ў іх сямейнае
Аляксандр і Валерый Савончыкі — экіпаж зернеўборачнага камбайна ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”

У Аляксандра Савончыка з ААТ “Эксперыментальная база “Глуск” гэты год адметны. Старэйшы механізатар гаспадаркі праводзіць сваё 35-е жніво.  За гэты час паспеў папрацаваць ці, як сам казаў, “з’ездзіў” два “Доны”, “Ніву”, “Ліду”, а зараз вось КЗС-1218.

— На гэтай марцы камбайна, магчыма, пастаўлю кропку, — гаворыць Аляксандр Васільевіч. — Узрост бярэ сваё, як-ніяк, а маю 63 гады, хочацца ўжо адпачыць. Не буду загадваць надалей, як яно будзе, але гэты сезон яшчэ адраблю. І добра, што побач мой сын. Мне з ім добра і лёгка, мы ж адна сям’я.

Увогуле ў бацькі з сынам гэта не першае жніво. Як сямейны экіпаж яны склаліся многа гадоў таму, калі Валерый перайшоў у дзясяты клас. Каб не марнаваць летам час і зарабіць свае грошы, пайшоў да бацькі памочнікам камбайнера. І нават тады, калі стаў дарослым і працаваў у ПМК № 249, на лета часова мяняў прафесію. Так набралася больш за дзесяць гадоў сумеснай работы. Дакладна ніхто з Савончыкаў не ўспомніў, якая па ліку ў іх сёлетняя ўборка. Галоўнае, што яны працуюць і што ў эксбазе ў іх лепшы намалот. (Праўда, цяпер бацька ўжо памочнікам у сына). А завяршыцца жніво, і кожны будзе рабіць сваю работу. Аляксандр Васільевіч зноў завядзе свой МТЗ 1221, бо гэты трактар замацаваны за ім. Валерый Аляксандравіч зімой плануе рамантаваць апырсквальнік “Раса”, а пасля ўносіць на ім вадкія мінеральныя ўдабрэнні. І ў яго абавязкова ўсё атрымаецца, бо Валерый па прафесіі механік, а гэта азначае, што тэхніку ён ведае. Рашэнне сына бацька адабрае і верыць, што ён стане дастойным яго пераемнікам.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость