Темы

Працягваецца добраўпарадкаванне ферм

Працягваецца добраўпарадкаванне ферм
На будаўніцтве выгульнага двара на МТФ “Заполле” працуюць работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях

На малочнатаварнай ферме ў Заполлі ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” пачалі рэалізоўваць намечаныя планы, звязаныя з будаўніцтвам выгульнага двара для дойнага статка. На мінулым тыдні тут паспелі ачысціць ад арганікі і старых памяшканняў пляцоўку пад яго. А ў сераду, 5 верасня, на ферме ўжо працавала будаўнічая брыгада з РАПТЗ і прыехаўшыя на дапамогу ёй супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. З двух бакоў будучага выгульнага двара мужчыны ўкапалі слупы, на якія потым будуць прыбівацца жэрдкі.

Акрамя ратаўнікоў, на добраўпарадкаванні тэрыторыі фермы таксама працавалі мужчыны з райпалівазбыта, АП-15 і райвыканкама. Яны прыбіралі бяр-венні, пілавалі і звозілі дровы, наводзілі парадак унутры будынка, які стаіць амаль што пры ўездзе на тэрыторыю фермы, а яшчэ чысцілі дах на ім. У гаспадарцы пакуль што не  выз-начыліся, пад што будуць выкарыстоўваць гэты невялікі будынак, але тое, што ён цяпер набыў эстэтычны выгляд, відавочна.

Знайшлася на суботніку праца і для жанчын. Работніцы райпалівазбыта і райвыканкама спачатку чысцілі вокны на ферме пасля яе пабелкі, а потым фарбавалі стойлавыя рамы. Безумоўна, за раз усёй работы не пераробіш, але пакрысе, з кожным днём, на ферме і вакол яе відавочны станоўчыя перамены.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара

Последние новости

Калейдоскоп

Будет даже жарко. Прогноз погоды на 2—6 июля

1 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем