Темы

У Глускім раёне справілі “Зажынкі”

У Глускім раёне справілі “Зажынкі”

Досыць, досыць жыту ў полі стаяць,

Пара па ядроным жыце камбайнам гуляць,

Пара ядронае жыта ў засек засыпаць.

У Глускім раёне, шануючы і прадаўжаючы традыцыі продкаў, правялі “Зажынкі”. Месцам правядзення свята стала ячменнае поле эксперыментальнай базы “Глуск”, а яго ўдзельнікамі — кіраўніцтва раёна, кіраўнікі і спецыялісты мясцовых гаспадарак і прадпрыемстваў, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Але галоўныя пажаданні і галоўныя словы былі звернуты да механізатараў, экіпажаў зернеўборачных камбайнаў, а ў іх асобе — да ўсіх, хто сяголета будзе ўдзельнічаць у жніве. На свяце былі Сяргей і Дар’я Прыбыш, Іван і Арцём Арцёмчыкі, Аляксандр Казакевіч і Максім Насановіч, Аляксандр Дарошка, механізатар Сяргей Насановіч (ён заняты на цюкаванні саломы). Будзе на ўборцы ў эксбазе “Глуск” і яшчэ адзін экіпаж — Валерый і Анжаліка Навічонак (бацька з дачкой).

Лёгка не будзе, бо надвор’е, як і заўсёды апошнім часам, уносіць у работу аграрыяў свае карэктывы, сказаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў свята, старшыня райвыканкама

Аляксей Жураўлёў, але ён перакананы, што прафесіяналізм і адданасць сельскай гаспадарцы дапамогуць хлебаробам дабіцца высокіх паказчыкаў. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што важна не толькі ўбраць вырашчанае, важна зберагчы кожнае зярнятка.

Ён падзякаваў і мясцовым прадпрыемствам, што не застаюцца ўбаку, а заўсёды падтрымліваюць аграрыяў у гарачую пару жніва, наш раён сельскагаспадарчы, і мы ўсе зацікаўлены ў рабоце гэтай галіны, бо яна рухавік развіцця ўсяго раёна. Аляксей Жураўлёў пажадаў усім высокіх вынікаў у працы, светлага неба і добрага надвор’я.

Малітву над зернем новага ўраджаю прачытаў благачынны Глускай акругі протаіерэй Міхаіл, асвяціў людзей і тэхніку.

І вось жнейкі ў нацыянальных строях выходзяць пад звонкую песню на ўскраек поля і вострымі сярпамі жнуць першы, зажыначны, сноп — снапок красны, як месячык ясны! Падносяць яго кіраўніку раёна: “Кідай, гаспадар, высока, няхай відаць будзе здалёка! На добрае надвор’е! На здароўе! На багаты ўраджай!”

Камбайнеры ідуць да камбайнаў, заводзяць рухавікі, тэхніка выходзіць у поле. Жніво пачалося!

Сяголета ў эксперыментальнай базе “Глуск” да ўборкі 438 гектараў азімага ячменю, 170 гектараў азімага трыцікале, 180 гектараў азімага жыта, 100 гектараў азімага рапсу, 133 гектары яравога ячменю, 440 гектараў зернебабовых культур і 362 гектары аўса. На жніве будуць задзейнічаны пяць зернеўборачных камбайнаў. Зараз убіраюць азімы ячмень, на чарзе — рапс. Усяго па Глускім раёне ў гэтым годзе патрэбна ўбраць 8802 гектары зерневых і зернебабовых культур (акрамя кукурузы і проса).

Т. ЛУГАВАЯ

Фота А. ЗМІТРОВІЧ   

Последние новости

Актуально

Налоговая разъясняет, что расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость