Темы

Ураджайны старт жніва. Першую тысячу тон зерня намалацілі гаспадаркі Глускага раёна

Ураджайны старт жніва.  Першую тысячу тон зерня намалацілі гаспадаркі Глускага раёна

На сённяшні дзень у Глускім раёне ўжо намалочана першая тысяча тон зерня, хаця да масавай уборкі зерневых культур у гаспадарках толькі прыступаюць.

Па плане ў гэтым годзе ўсяго трэба зжаць 8509 гектараў зерневых і зернебабовых, у тым ліку больш за 1700 гектараў трыцікале, амаль чатыры з паловай тысячы гектараў жыта, 745 гектараў ячменю і крыху меней за тысячу гектараў аўса. На раніцу панядзелка было ўбрана 287 га, намалот — 845 тон, ураджайнасць — 29,4 ц/га. Па Магілёўскай вобласці ўраджайнасць зерневых і зернебабовых зараз складае 32 ц/га.

Трыцікале на мінулым тыдні пачалі жаць тры гаспадаркі: “Слаўгарадскі”, “Турыно-агра” і эксбаза “Глуск”. Першыя зжатыя гектары ўжо паказалі неблагую ў параўнанні з мінулым годам ураджайнасць — 31,2 цэнтнеры з гектара ў сярэднім па раёне. Летась на пачатку жніва яна была на ўзроўні 18—19 ц/га, а на 20 ліпеня — 17,2 ц/га. Найбольшыя  плошчы гэтай гібрыднай культуры трэба зжаць у “Слаўгарадскім” (520 га), з іх убрана ўжо 163 гектары, намалочана 506 тон, а ўсяго па раёне ўбрана 223 гектары трыцікале.

У нядзелю, 19 ліпеня, камбайнеры трох гаспадарак — “Турыно-агра”, РАПТЗ і “Глускай Зары” — выйшлі на палеткі з азімым жытам. За дзень яны зжалі 54 гектары і намалацілі 125 тон зерня, на круг выйшла 23,1 ц/га. Канешне, пра канчатковы вынік зараз яшчэ гаварыць не прыходзіцца, але ўсё-такі хочацца адзначыць, што ўраджайнасць жыта ў гэтым годзе таксама вышэйшая за леташнюю (на такую ж дату было 17 ц/га).

Прадаўжаецца праца і на рапсавых палях, на ўчарашнюю раніцу было ўбрана 797 гектараў, гэта 55 працэнтаў ад патрэбнага, на круг выходзіць у сярэднім 8,8 ц/га, прыкладна такая ж лічба была летась. Найлепш урадзіў рапс на палетках РАПТЗ, дзе са 178 гектараў намалацілі 182 тоны, ураджайнасць — 10,2 ц/га. Вышэй за сярэднераённую ўраджайнасць рапсу таксама ў “Слаўгарадскім” і эксбазе “Глуск” — у абедзвюх гаспадарках 9,8 ц/га, а найменшая — у “Глускай Зары” (6,1 ц/га).

Што датычыцца корманарыхтоўкі, то тут сяльчане, карыстаючыся сухім надвор’ем, у хуткім тэмпе ўзяліся за сена. Калі тыдзень назад (13 ліпеня) меўся 31 працэнт ад патрэбнага, то на ўчарашнюю раніцу ўжо 46 працэнтаў, 1978 тон. Сенажу маецца 60 працэнтаў. У параўнанні з мінулым годам больш на амаль дзве тысячы тон нарыхтавана кармавых адзінак для грамадскага статка: зараз ёсць 11 200 тон к. адз, летась на такую ж дату было 9430 т к. адз. Але і гэта пакуль што ўсяго 28 з паловай працэнты ад неабходнага. У пераліку на ўмоўную галаву назапашана 8,47 ц к. адз., пры гэтым у РАПТЗ гэты паказальнік — 13,87 ц к. адз., тут ужо кармоў нарыхтавалі 48,6 % ад патрэбы.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і Мінсельгасхарчу на 20 ліпеня

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 25 октября

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Прямую линию и прием граждан в Глуске 24 октября проведет Олег Дьяченко

21 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: отцовские наставления помогают определять верные ориентиры и преодолевать трудности

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем