Темы

Вясна — час сеяць

Вясна — час сеяць
Пасля рамонту — адразу ў поле. Васілю Вежнаўцу даручана сяўба зерневых

Штодня на палетках адкрытага акцыянернага таварыства “Зара Камуны” зараз працуюць восем-дзесяць чалавек і столькі ж адзінак тэхнікі. Фронт работ стандартны для веснавой пары: сяўба, падсеў шматгадовых траў, падкормка азімых цвёрдымі і вадкімі мінеральнымі ўдабрэн-нямі, падрыхтоўка глебы і некаторыя іншыя работы. Сяголета ў гаспадарцы запланавана пасеяць 180 гектараў ранніх яравых зерневых культур: 120 гектараў ячменю і 60 — аўса. Потым пойдзе кукуруза на зерне і аднагадовая група —  па 200 гектараў таго і другога. Тады застанецца пасеяць кукурузу на зялёны корм (400 га) і невялікі, у 20 гектараў, надзел грэчкі. Ёсць, зразумела, і азімы клін: з восені пасеяна больш за 820 гектараў жыта і 30 трыцікале, а таксама 150 гектараў азімага рапсу.

Уладзіслаў Багун заняты на падсеве шматгадовых траў

Наш рэдакцыйны рэйд у гаспадарку на мінулым тыдні пачаўся з тэрыторыі мехдвара. Менавіта там заканчваў рамонт свайго энерганасычанага “Беларуса-3522” адзін з перадавых трактарыстаў-машыністаў “Зары Камуны” Васіль Вежнавец. Ды што там “Зары Камуны” — па выніках работы за 2020 год ён прызнаны пераможцам спаборніцтва сярод работнікаў вядучых прафесій Глускага раёна з прысваеннем звання “Лепшы механізатар” (выпрацаваў 5762 умоўных эталонных гектара пры эканоміі гаруча-змазачных матэрыялаў). У асноўным араў ды сеяў, узгадвае ён сваю мінулагоднюю работу, зараз таксама заняты на сяўбе. “На жаль, выйшла паломка, але патрэбную дэталь ужо прывезлі, зраблю — і сёння ж у поле, бо прастой зараз непажаданы, ні для работы, ні для заробку”, — кажа механізатар. “Васіль Вежнавец — добры работнік, не гультай, працаваць умее, вопыт мае, таму і давяраем яму сяўбу, гадоў дзесяць ці больш ён у нашай гаспадарцы,” — характарызуе трактарыста-машыніста галоўны аграном “Зары Камуны” Валерый Шарстнёў.

Дарэчы, Валерый Рыгоравіч і сам не навічок у сваёй справе — практычнага стажу за 30 гадоў мае, і ўвесь час у раслінаводстве, быў памочнікам брыгадзіра, брыгадзірам, цяпер вось галоўны спецыяліст, ведае механізатараў, хто як працуе, ведае кожнае поле. Ён і быў нашым гідам падчас рэйду, знаёміў з людзьмі, ён жа параіў сустрэцца з маладым механізатарам Уладзіславам Багуном. “Працуе нядаўна, вопыту пакуль мала, але вельмі старанны”, — так сказаў пра яго.

Веснавое ўзворванне глебы — справа Віктара Нікіціна

У “Зару Камуны” Уладзіслаў Багун прыйшоў працаваць паўгода назад, пасля заканчэння Клічаўскага каледжа, дзе атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка. Тое, што ў гаспадарцы працуе механізатарам, яго ніяк не засмучае — усякая справа — гэта новы вопыт, трэба і на трактары сябе паспрабаваць, да таго ж усё гэта так ці інакш звязана з атрыманай спецыяльнасцю, вывучаў і саму тэхніку, і навясное абсталяванне да яе, дзеліцца сваімі думкамі Уладзіслаў. Зараз ён не проста трактарыст, а яшчэ крыху і сейбіт: на трактары “Беларус 1221” з сеялкай СПУ-6 падсявае шматгадовыя травы, у дзень нашага прыезду працаваў на полі каля Кляшчоўкі, падсеяная плошча ў 20 гектараў (на 9 красавіка) — яго справа.

На выхадных палявыя работы ў гаспадарцы прадоўжыліся, і на раніцу 12 красавіка ў “Зары Камуны” ўжо было пасеяна больш за 120 гектараў аўса, падрыхтавана 169 гектараў глебы, падкормлена азотнымі ўдабрэннямі 150 гектараў шматгадовых траў, 270 азімых зерневых і 115 азімага рапсу, што адпавядае 77 працэнтам да патрэбнага.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость