Темы

З цялятак пачынаецца статак

З цялятак пачынаецца статак

Лёгкай працы не бывае, тым болей у сельскай гаспадарцы, упэўнена Наталля Сірач, жывёлавод па вырошчванні цялят групы 0—3. Нуль — тры — гэта ўзрост цялят, з якімі яна працуе на малочна-таварным комплексе “Клетнае” аграфірмы “Слаўгарадскі”. Прымае іх пасля ацёлу і гадуе да трохмесячнага ўзросту, потым перадае ў групу дарошчвання. Працоўны дзень пачынаецца а пятай раніцы, зараз у гэты час яшчэ цёмна і амаль усе іншыя людзі звычайна спяць. А вось на комплексе рух ужо пачынаецца: жывёла чакае сваіх даглядчыкаў. Першымі Наталля корміць самых маленькіх гадаванцаў, ад аднаго да пяці дзён (такіх у яе зараз сем галоў), іх патрэбна кожнага асобна напаіць малодзівам ад іх жа мамак-каровак. Астатнія выпойваюцца цэльным малаком, п’юць яго самастойна, ядуць камбікорм і сена, але да гэтых відаў корму, як і да вады, цялят патрэбна прывучыць, так раптоўна рацыён не памяняеш, тлумачыць Наталля. Потым трэба памыць выкарыстаны посуд, памыць паілкі і даць жывёле вады. Падчас кармлення-паення яна аглядае ўсю сваю 90-галовую пярэстую групу, прыкмячае, як цялятка есць, як паводзіць сябе. Калі што не так — клічуць доктара.

“Прымаю я цялят, калі яны важаць усяго 22—23 кілаграмы, бывае каторае і меншае, — расказвае цялятніца, — а ў групу дарошчвання перадаю амаль 80-кілаграмовых жывёлін, гэта значыць, за тры месяцы яны павінны набраць больш як 50 кілаграмаў. Таму патрэбны добры догляд і шмат работы”.

 “З групы Наталлі Сірач, можна сказаць, пачынаецца ўвесь наш комплекс, — уступае ў размову яго загадчыца Ангеліна Сідарэнка. — Як яна дагледзіць, падгадуе цялятак, такімі яны потым будуць і дарослымі жывёламі, першыя  месяцы жыцця вельмі важныя. Тут закладваецца наш будучы статак, пагалоўе комплексу. Наталля вельмі старанны і адказны работнік, ды яшчэ і патрабавальны, за яе ўчастак я магу не хвалявацца, пытанняў і нараканняў на яе работу ў мяне няма”. Як прызналася сама Наталля, за трынаццаць гадоў работы на комплексе (а працавала яна на розных участках, акрамя даення) навучылася бачыць стан жывёлы з першага позірку, на маленькіх працуе амаль тры гады і нават па вачах бачыць, здаровае цялятка ці не. “Да комплексу я была памочнікам выхавацеля ў дзіцячым садзе. Цяпер вось атрымліваецца, што таксама з дзеткамі працую. Маленькія цяляткі — як і дзеткі: іх да ўсяго трэба прывучаць, яны вельмі любяць ласку, каб быў з імі, размаўляў”. І праўда, маленькі бычок Борка, якога мы выбралі для фатаграфавання (я баялася, што ўцячэ, калі адчынім брамку дворыка), ад сваёй “выхавацелькі” не адыходзіў ні на крок, лізаў рукі і нікуды і не збіраўся бегчы. Што і казаць, сцэна даволі замілавальная. А вось штодзённая праца цялятніцы — цяжкая і напружаная. Бо, акрамя кармленння і паення, яна падсцілае дворыкі саломай (у залежнасці ад надвор’я, але не менш за два разы на ты-дзень), перыядычна мые самі домікі, сочыць за чысцінёй вакол іх. З ранішнімі клопатамі спраўляецца гадзін да дзесяці, другі раз на работу прыходзіць а пятай вечара і працуе яшчэ гадзіны дзве-тры, мые паілкі, поіць цялят.

Пытанне, ці цяжкая гэта праца, было, хутчэй, рытарычным — і так зразумела, што нялёгкая, і Наталля гэта пацвердзіла, але не са скаргай на нялёгкую долю — проста канстатавала факт. А потым дадала, што ўсюды працаваць цяжка, але без гэтага — ніяк. Тут трэба сказаць, што па працы — работніцы і пашана: Наталля Сірач стала пераможцай раённага спаборніцтва за мінулы год і прызнана лепшым аператарам па дарошчванні маладняку БРЖ, яе імя — на раённай Дошцы гонару. І гэта ўжо не першы раз. Калі падчас размовы мы сталі ўзгадваць яе дасягненні і заслужаныя ўшанаванні, Наталля, прыгожа ўсміхаючыся, сціпла і шчыра прызналася, што за гэтым не гоніцца, проста працуе. Проста працуе, проста стараецца. А раз так, то заўтрашняе свята — Свята працы — яе дзень і такіх, як яна, працаўнікоў, шчырых, сумленных, старанных. Віншуем!    

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость