Темы

Былым вязням канцлагераў уручылі юбілейныя медалі

Былым вязням канцлагераў уручылі юбілейныя медалі
Юбілейны медаль уручылі Марыі Якаўлеўне Уласавай

Семдзесят пяць год прайшло, як вызвалілі нашу Беларусь, і семдзесят чатыры, як скончылася Другая сусветная вайна, а раны людзей, яе перажыўшых, так і не загаіліся, успаміны іх дагэтуль балючыя. Фашысты ў сваім імкненні ўсталяваць новы парадак не мелі літасці ні да старых, ні да малых, спальвалі вёскі, расстрэльвалі, адпраўлялі ў канцлагеры… Сярод сведкаў ваенных ліхадзействаў нямала тых, каму ў вайну трэ было б яшчэ гуляць у лялькі. А іх цэпкая дзіцячая памяць захавала, як немцы гналі ў Азарычы, як эшалонамі адпраўлялі на прымусовую працу ў Германію. Гэтыя людзі, як ніхто з сучаснікаў, разумеюць цану Перамогі і мірнага жыцця.

Аркадзь Мітрафанавіч Варава добра памятае, колькі прыйшлося перажыць
Віншаванні са святам, медаль і кветкі прымае Ева Антонаўна Лук’яненка
Напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі старшыня раённага савета ветэранаў Валерый Сураўнёў і ваенкам Сяргей Корбут наведалі Таццяну Ціханаўну Канаш

Напярэдадні Дня Незалежнасці былым вязням канцлагераў і гета ўручаюць медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Гэты медаль устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджваюцца ім таксама ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Як расказалі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Валерый Сураўнёў і ваенкам Сяргей Корбут, у Глускім раёне былых вязняў зараз жыве 45 чалавек, больш за ўсё — у Каткаўскім сельсавеце: тая тэрыторыя блізка да Азарыч, і яе мірных жыхароў зганялі ў канцлагер цэлымі сем’ямі і вёскамі. У Глуску былых вязняў жыве 15 чалавек. І ўсе, каго мы разам наведалі і хто ўспамінаў пра вайну, казалі: толькі б вам, дзеткі, не перажыць таго, што перажылі мы, не ведаць, што гэта такое, калі чужынец нахабна лезе ў тваю краіну і ў родную хату.

А. ПЯТРОВА

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем