Темы

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

Працяг. Папярэдняя частка ў № 56

У рамках праекта “Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі” гартаем старонкі газет і расказваем, чым жыў Глускі раён у 1944 і 1945 гадах. Сёння аповед пра люты 1945 года.

І тады, як і зараз, найперш увага надавалася людзям працы, іх дасягненням, поспехам народнай гаспадаркі. Аднак жа трэба сказаць, што на старонках тагачасных газет было нямала крытычных матэрыялаў. Краіна адраджалася пасля разрухі, усе намаганні былі дзеля гэтага і для дапамогі фронту, і безгаспадарчасць, абыякавае стаўленне да працы, абавязкаў строга асуджаліся.

Другога лютага 1945 года абласная газета “Совецкая Радзіма” надрукавала артыкул “Паштова-тэлефонную сувязь — на службу працоўным”. Аўтар піша, што з часу вызвалення вобласці зроблена нямала: арганізавана паштова-тэлефонная і тэлеграфная сувязь, ва ўсіх раёнах працуюць радыёвузлы,

у некаторых раёнах пераабсталяваны прадпрыемствы сувязі. Але маюцца і сур’ёзныя недахопы. “Асабліва дрэнна працуе паштовая сувязь. У Глускім і Любаньскім раёнах абмен пошты ўтвараецца раз у некалькі дзён. Акцябрская кантора сувязі ў снежні толькі 7 раз утварыла абмен пошты з Глускай канторай. У выніку гэтага з Любані, Копылі і Акцябра пісьмы прыходзяць у Бабруйск са спазненнем на 15 дзён. Недапушчальна дрэнна абстаіць справа з выплатай па пераводах пенсій і дапамогі сем’ям ваеннаслужачых і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны. Вось прыклад. На 11 снежня мінулага года ў Асіпавіцкай канторы сувязі было 839 неаплочаных пераводаў… У Глускай канторы сувязі на 2-е студзеня мелася 863 неаплочаных пераводы…” — прыводзіць факты карэспандэнт.

А завяршае свой артыкул аўтар такімі словамі: “Паштовы канвеер павінен працаваць чотка і зладжана. Паштовыя работнікі павінны памятаць адно: воін Чырвонай Арміі з нецярпеннем чакае пісьма з дому, а маці — весткі ад сына-франтавіка. Совецкі чалавек прагне хутчэй атрымаць газету і прачытаць аб навінах, аб поспехах Чырвонай Арміі. Таму ўсякая затрымка паштовых адпраўленняў ёсць злачынства. <…>”

Забягаючы наперад, скажам, што ў сакавіку “Совецкая Радзіма” паведамляла, што меры прыняты: на сходзе работнікаў Бабруйскай гарадской канторы сувязі і на нарадзе начальнікаў раённых кантор вынесена рашэнне аб палепшанні работы паштова-тэлефоннай сувязі, у рад раёнаў высланы тэлефонныя апараты і іншыя матэрыялы.

Трэцяга лютага ва ўсесаюзнай газеце “Правда” быў надрукаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР “О награждении орденами партийных и советских работников Белорусской ССР”.

Спісу ўзнагароджаных папярэднічае тлумачэнне: “Учитывая, что в условиях военного времени работа по хлебозаготовкам имеет особо важное значение для достижения победы над врагом и приравнивается по своему значению к фронтовой работе, наградить за успешное выполнение государственного плана хлебозаготовок 1944 года…” У ліку ўзнагароджаных ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені — упаўнаважаны наркамата нарыхтовак па Глускім раёне Іваноў Канстанцін Аляксеевіч і першы сакратар Глускага райкама КП(б) Сямён Кузьміч Кучэрын.

Пра апошняга скажам тут колькі слоў.

Сямён Кучэрын нарадзіўся на Гомельшчыне.

Да вайны працаваў у Глускім райвыканкаме, падчас вайны — у Палескім абкаме партыі, Палескім партызанскім злучэнні. Пасля вайны ўзначаліў Глускі райкам партыі, быў старшынёй раённай камісіі па ўліку нанесенага вайной урону.

Указ аб узнагароджанні быў надрукаваны таксама ў рэспубліканскіх газетах і ў абласной “Совецкай Радзіме”. У гэтым жа нумары “Совецкай Радзімы”

за 9 лютага змешчаны партрэт Героя Савецкага Саюза Наджафкулі Рафіева і подпіс: “Танкіст малодшы лейтэнант Рафіеў Наджар-Кулі Раджабовіч у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі знішчыў 2 самаходных гарматы “Фердынанд”, 13 пушак, 29 аўтамашын. Дзейнічаючы ў тылу праціўніка, ён са сваім падраздзяленнем выратаваў аднойчы ад угону ў нямецкае рабства 200 мірных совецкіх грамадзян…”

Чаму мы звяртаем на яго ўвагу? Ураджэнец Каўказа танкіст Рафіеў Наджафкулі Раджабалі аглы быў сярод тых, хто ў 1944 годзе вызваляў Глускі раён. Пазней,

у 1969-м, ён атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Глуска. А званне Героя атрымаў у тым ліку за баі па вызваленні нашага раёна. Кадравы ваенны, танкіст Рафіеў змагаўся з ворагам з самага першага дня Вялікай Айчыннай вайны. А ўвогуле яго жыццё было такім змястоўным, што можна кіно здымаць. Вось толькі некалькі фактаў. У маладосці Наджафкулі Рафіеў займаўся спортам і быў адным з першых у Нахічэвані, хто здзейсніў скачок з парашутам з вышыні болей за тысячу метраў. У першыя дні вайны быў паранены ў галаву, але застаўся ў страі. У гонар Рафіева названа адна з вуліц у Мінску. І яшчэ такі факт: на чацвёрты дзень вайны Джаліл Рафіеў, брат Наджафкулі Рафіева, дапамагаў параненым і нечакана пачуў песню на роднай азербайджанскай мове. Пайшоў на голас — і яшчэ адна нечаканасць: спяваў яго родны брат Наджафкулі (якраз тады ён атрымаў раненне). Пасля перавязкі браты рассталіся і зноў сустрэцца змаглі толькі ўжо пасля вайны на радзіме.

Падшыўкі гартала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Працяг будзе

Последние новости

Общество

Велосипедистам и самокатчикам спешиться. Изменения ПДД разъяснили в Госавтоинспекции

6 августа 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

6 августа 2025
Читать новость
АПК

На полях области и Глусского района

6 августа 2025
Читать новость
Общество

Олег Дьяченко о многовекторной системе международных отношений

5 августа 2025
Читать новость
Актуально

Акция «В школу с добрым сердцем» уже стартовала!

5 августа 2025
Читать новость
Власть

Импортозамещение и рост наукоемкости ВВП. Лукашенко обозначил ключевые направления в работе НАН

5 августа 2025
Читать новость