Темы

Павіншавалі ветэранаў

Павіншавалі ветэранаў

У майскі перадсвяточны дзень з Днём Перамогі тых, хто змагаўся за наша мірнае жыццё і незалежнасць, віншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, намеснік старшыні Глускага райвыканкама Анатоль Ласоцкі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй, старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Толсцік, ваенкам Сяргей Корбут, ён жа член ваенна-гістарычнага клуба “Салдаты Перамогі” і яго калега па клубе Раман Тычына.

У Глускім раёне засталіся чатыры ветэраны Вялікай Айчыннай вайны: Ніна Уладзіміраўна Кульба, Яўген Цімафеевіч Шылаў, Уладзімір Сцяпанавіч Званковіч і Васіль Уладзіміравіч Курс (зараз ён пражывае ў сваякоў у Слоніме). Хоць і здароўе далёка не тое, як раней, усё ж ветэраны трымаюцца, цёпла і гасцінна сустракаюць гасцей, з добрым, прыўзнятым настроем, кожны са сваімі ўспамінамі, сваім болем, радасцю, што выжылі, перамаглі, што пашчасціла сустрэць пераможны май 45-га. Напярэдадні свята Перамогі ў іх адрас гучалі словы шчырай удзячнасці за магчымасць мірна і спакойна жыць, любіць, радавацца і працаваць, пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і аптымізму. Ім уручылі віншавальныя лісты ад губернатара Магілёўшчыны Леаніда Зайца, падарункі ад райвыканкама і “Еўраопта”, кветкі. Такі клопат і ўвага — самае малое, чым мы можам аддзячыць, што можам зрабіць для нашых ветэранаў. А яшчэ — захоўваць памяць і праўду пра Вялікую Айчынную вайну, шанаваць кожны подзвіг і, галоўнае, берагчы мір.

Больш фота глядзіце тут

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость