Темы

Знаходка з глускага агарода

Знаходка з глускага агарода

Аб тым, што наша мястэчка старажытнае, час ад часу нам нагадвае… сам Глуск. Дакладней, яго зямля. Напэўна, кожны глушчанін, хто мае хоць невялікі ўласны агарод, перакопваючы зямлю восенню ці вясною, знаходзіў нейкія старажытныя рэчы: кованыя цвікі, рэшткі гліняных гаршкоў, шклянога посуду і нават манеты. Больш на такія знаходкі, напэўна, шчасціць тым, хто жыве ў цэнтры Глуска. Вось, напрыклад, глушчанцы Вользе, жыхарцы вуліцы Камсамольскай, падчас чарговай агароднай працы трапілася незвычайная знаходка — люлькі для курэння, або, як яшчэ яе называлі, піпка.

Згадзіцеся, калі да кавалкаў гаршкоў мы ўжо прызвычаіліся, то люлькі на кожным агародзе кожны дзень не сустракаюцца. Знаходка глушчанкі даволі добра захавалася. Зроблены люлькі са светлай гліны, на іх ёсць дэкор — штрыхаваны ўзор, схематычныя кветкі і арнамент у выглядзе сонца, паўкольцаў, кропак. Люлькі невялікага памеру — яны змяшчаюцца на далоні жаночай рукі.

Трэба адзначыць, што такія ж люлькі знаходзілі і падчас раскопак Глускага замка. Вось што піша ў кнізе “Глускі замак у святле археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц” археолаг Ірына Ганецкая: “З XVII стагоддзя ў Беларусі пашыраецца мода нюхаць і курыць тытунь… Керамічныя люлькі пераважна мясцовай вытворчасці знойдзены ў даволі вялікай колькасці. Асабліва шмат іх выяўлена пад вокнамі пакоя, які размяшчаўся ў паўночна-заходняй частцы другога яруса мураванай брамы. Сярод жыхароў мястэчка ў інвентарах 1713 і 1724 гадоў называюць табачніка Данілу. У XVIII стагоддзі тытунь ужо прадаваўся на рынку ў Глуску, а замак браў мыта за гэты гандаль”. У кнізе, на старонках з ілюстрацыямі, ёсць выявы знойдзеных падчас раскопак люлек. Такім чынам, узрост люлек, якія знайшла глушчанка Вольга, магчыма, складае больш за два стагоддзі.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость