Темы

Чым карысныя клубніцы і каму іх нельга есці

Чым карысныя клубніцы і каму іх нельга есці

Гэта духмяная садовая ягада асацыіруецца з дзяцінствам і здароўем. І нездарма: клубніцы сапраўды адны з самых карысных ягад. Як правільна іх выбраць, якую карысць яны прыносяць, а ў якім выпадку з імі варта быць асцярожней, расказала ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Інга Фядоткава, піша zviazda.by.

Клубніцы — прыгожы і смачны дыетычны прадукт. І, несумненна, карысны, бо яны:

  • выдатная крыніца клятчаткі, якая стымулюе работу страўнікава-кішачнага тракту;
  • змяшчаюць мала калорый (прыкладна 35—40 на 100 г);
  • выдатная крыніца вітаміну С, якога ў клубніцах нават больш, чым у цытрусавых. Нам ён патрэбен для ўмацавання імунітэту і сценак сасудаў, здаровай скуры, пазногцяў і валасоў;
  • змяшчаюць вялікую колькасць жалеза, у сувязі з чым дапамагаюць знізіць рызыку з’яўлення жалезадэфіцытнай анеміі, павышаюць узровень гемаглабіну ў крыві;
  • утрымліваюць марганец, станоўча ўплываюць на нервовую сістэму і працу мозгу, дапамагаюць прадухіліць неўралагічныя расстройствы, такія як хвароба Паркінсона або эпілепсія, а таксама станоўча ўплываюць на фарміраванне костак і выпрацоўку рэпрадуктыўных гармонаў;
  • актыўна «дапамагаюць» цяжарным, бо змяшчаюць фоліевую кіслату, якая ўплывае на развіццё мозгу і нервовай сістэмы будучага дзіцяці;
  • крыніца антыаксідантаў, якія абараняюць арганізм ад свабодных радыкалаў і акісляльнага стрэсу, тым самым запавольваючы працэсы старэння і прадухіляючы развіццё хранічных захворванняў (анкалагічных, дыябету, сардэчна-сасудзістых);
  • антыаксіданты, якія змяшчаюцца ў клубніцах, блакіруюць утварэнне ракавых клетак і перашкаджаюць распаўсюджванню ракавых пухлін;
  • дзякуючы антыаксідантам прыпыняецца стварэнне «дрэннага» халестэрыну, што зніжае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў;
  • паляпшаюць стан скуры менавіта дзякуючы антыаксідантам, вітамінам С і А;
  • абараняюць арганізм, у прыватнасці мозг, ад старэння дзякуючы ўтрыманню флаваноідаў, таму аматарам клубніц не пагражаюць хвароба Альцгеймера, дэменцыя і страта памяці.

Аднак ва ўсім варта ведаць меру. Клубніц пажадана не ўжываць больш за 200 г у суткі. Крыху больш могуць дазволіць сабе тыя, у каго няма алергіі і супрацьпаказанняў.

Каму нельга есці клубніцы?

Найперш людзям з захворваннямі нырак і мочавыдзяляльнай сістэмы, асабліва з цыстытам і піеланефрытам, бо ягады з’яўляюцца мачагонным сродкам і змяшчаюць шмат кіслот. Клубніцы непажаданыя ў рацыёне людзей з захворваннямі ЖКТ, а менавіта з павышанай кіслотнасцю (гастрыт, язва страўніка і дванаццаціперснай кішкі) — ізноў жа з-за ўтрымання вялікай колькасці кіслот.

Вельмі асцярожнымі неабходна быць пры наяўнасці алергіі на кампаненты ў складзе клубніц, у тым ліку на пылок. Дзецям да трох гадоў варта вельмі асцярожна ўводзіць клубніцы ў рацыён, каб не справакаваць дыятэз ці дэрматыт.

І, вядома, сцеражыцеся клубніц, шчодра «накормленых» хіміяй. Не купляйце прадукты без дакументаў, якія пацвярджаюць іх бяспеку, з рук і каля дарогі. Найлепшы варыянт — хатняя, вырашчаная ў бабулі ў вёсцы.

Як выбраць?

Насычаны ягадны водар — першая прыкмета таго, што клубніцы вырасцілі без шкодных хімікатаў.

Таму ягады, якія вы збіраецеся купіць, перш за ўсё трэба панюхаць. Добрыя клубніцы павінны быць сухімі і пругкімі, мець гладкую, бліскучую паверхню без плям, увагнутасцяў і тым больш слядоў гнілі. Колер саспелых ягад — яркі, раўнамерна размеркаваны па ўсёй паверхні. Хвосцік клубніцы павінен быць свежы, не завялы, не сухі, а чыстага зялёнага колеру.

Последние новости

Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость