Темы

Траўматолагі нагадалі пра небяспеку ў галалёд

У халодны перыяд года зваротаў да траўматолагаў становіцца ў два-тры разы больш. Мінулай зімой па краіне да медыкаў пасля падзенняў і атрымання пашкоджанняў звярнулася каля 22 тысяч дарослых і амаль 4 тысячы дзяцей. З іх 2,5 тысячы дарослых і больш за 240 дзяцей з цяжкімі пашкоджанннямі было шіталізавана.

— Найчасцей траўміруюцца людзі працаздольнага ўзросту. Нярэдка атрымліваюць цяжкія траўмы і пажылыя людзі, іх лячэнне больш працяглае і складанае. Адна з характэрных паталогій — пералом шыйкі сцягна, — расказвае ўрач-траўматолаг-артапед («дарослы») РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Андрэй Баканоўскі. — Гэта здараецца даволі часта, бо ў пажылых людзей ломкасць касцей павялічана. Аказаўшы першую дапамогу, мы не можам адправіць такіх пацыентаў дадому, бо патрабуецца аперацыя.

Найбольш маштабныя пашкоджанні атрымліваюць людзі пры алкагольным ап’яненні. У асноўным дарослыя траўміруюць верхнія канечнасці — гэта пераломы прамянёвай косці ў тыповым месцы, ключыцы, плечавой косці, частыя расцяжэнні звязак. Траўмы ніжніх канечнасцяў крыху менш рапаўсюджаныя, сярод найбольш частых — пераломы шчыкалатак, галёнкі і праксімальнага аддзела сцягна.

— Калі адбылося падзенне, не трэба рэзка ўставаць, варта ацаніць сітуацыю: што баліць. Калі адчулі рэзкі боль і не можаце ўстаць, па мабільным тэлефоне пазваніце ў 103 ці папрасіце дапамогі ў навакольных, — нагадвае Андрэй Баканоўскі.

Людзям пажылога ўзросту медыкі рэкамендуюць перад выхадам на вуліцу пацікавіцца прагнозам надвор’я і ў сувязі з ім планаваць сваю дзейнасць. Важна навучыцца групавацца падчас падзення. Самае бяспечнае — падзенне на бок. Ні ў якім разе нельга падаць на выцягнутую руку. У галалёд перасоўвацца варта невялікімі крокамі і ніколі не спяшацца. Важны і абутак — ён мусіць быць устойлівы, з рабрыстай і няслізкай падэшвай.

Дзіцячы ўрач-траўматолаг-артапед РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Юрый Ліхачэўскі нагадаў і пра правілы катання з горак.

— Цюбінгі лёгкія і няўстойлівыя, пры катанні дзеці траўміруюцца, часта ламаюць пазваночнік, рукі і ногі. Выкарстанне цюбінга дапускаецца толькі там, дзе няма перашкод, прычым пад кантролем дарослых. Нельга катацца з вельмі высокіх горак, гэта пагражае траўмамі з наступствамі ў будучым.

Алена КРАВЕЦ, zviazda.by

Последние новости

Власть

За рождение и воспитание пяти детей глусчанка Светлана Коржнёва удостоена ордена Матери

16 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Краснопольском районе АПИ спас семью

16 сентября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Приходит осень. Прогноз погоды на 17—21 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
Актуально

СПМ в Беларуси с 1 сентября подлежат регистрации в ГАИ. Как ее пройти

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
Общество

Мы — команда! В Глуске завершилось первенство по мини-футболу

16 сентября 2025
Читать новость