Темы

Глускія майстры прынялі ўдзел і атрымалі дыпломы ХII Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”

Глускія майстры прынялі ўдзел і атрымалі дыпломы ХII Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”

Майстры Глускага раённага Дома рамёстваў прынялі ўдзел і атрымалі дыпломы ХII Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”.

Свята адбылося напрыканцы мая, 29-га, у Мінску. Гэты фестываль народнай творчасці штогод збірае з усёй Беларусі майстроў, якія займаюцца традыцыйнымі рамёствамі: ганчарствам, ткацтвам, вышыўкай, кавальствам, разьбой па дрэве, глінянай цацкай і шмат чым іншым. Іх вырабы можна набыць, а можна паспрабаваць зрабіць уласнымі рукамі падчас майстар-класаў.

Магілёўшчыну на фестывалі-кірмашы прадстаўлялі больш за 70 майстроў, многія, у тым ліку глушчане, былі са сваімі вучнямі і пераемнікамі. Так, сямейны падрад даўно склаўся ў сям’і Меснік, дзе гаспадар Аляксей займаецца лазапляценнем і прывучае да рамяства сына Яна, а гаспадыня Соф’я — майстар па аплікацыі саломкай, на фестывалі яна была не толькі з мужам і сынам, а і са сваёй вучаніцай Вольгай Цагельнік. Бондар Уладзімір Станкевіч узяў на фестываль унука і вучня Яраслава. Ніколь Пікуліна дэманстравала свае керамічныя вырабы, Наталля Грашчанка — тканыя сурвэткі, рушнікі, абрусы, а на майстар-класе яна вучыла ўсіх жадаючых, як прасці ніткі. Як бачым, Глушчына даволі сур’ёзна і, так бы мовіць, маштабна прадставіла сябе на фестывалі, ну і вынік таксама неблагі. Майстар бандарнага рамяства Уладзімір Станкевіч узнагароджаны дыпломам 1-й ступені, а сям’я Меснік атрымала агульны, сямейны, дыплом 2-й ступені.

Застаецца толькі дадаць, што гэта не адзіныя ўзнагароды ў гэтым годзе. Так, у студзені кіраўнік Глускага раённага Дома рамёстваў Соф’я Меснік атрымала дыплом на рэспубліканскай выставе сучаснага народнага мастацтва “Калядныя ўзоры”, дзе прадстаўляла свае вырабы, аздобленыя аплікацыяй з саломкі. А з пачаткам лета ў рамеснікаў настае і ўвогуле гарачая пара, бо менавіта на цёплы сезон прыпадае большасць фестываляў, конкурсаў, святаў. Напрыклад, зараз у Доме рамёстваў рыхтуюцца да Купалля ў Александрыі, там, акрамя ўсяго іншага, будзе прэзентавана адмысловая, з глускім каларытам, калекцыя з дзесяці ручнікоў.

Последние новости

Актуально

Налоговая разъясняет, что расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость