Темы

На мінулым тыдні ў аграгарадку Калацічы работнікі культуры наладзілі свята для мясцовых жыхароў

На мінулым тыдні ў аграгарадку Калацічы работнікі культуры наладзілі свята для мясцовых жыхароў

На мінулым тыдні ў аграгарадку Калацічы работнікі культуры наладзілі свята для мясцовых жыхароў. У праграме былі канцэрт, гульні і забаўкі для дзяцей, святочная дыскатэка, а ўвогуле мерапрыемства стала добрай нагодай сустрэцца аднавяскоўцам, родзічам, знаёмым, пабачыць тых, хто жыве на далёкіх вуліцах, пагутарыць. Бо летам у сяле, няхай яно і завецца аграрным гарадком, звычайна не да доўгіх размоў і прагулак: градкі, ягады, грыбы, у каго кароўка з куркамі ды свінкамі — усё гэта трэба дагледзець, паліць-прапалоць-выбраць, пасля яшчэ на зіму ў банкі пакласці…

Пятнічным вечарам людзей сабралася шмат, сядзелі ў імправізаванай глядзельнай зале, стаялі купкамі ў цянёчку, а колькі малых было на дзіцячай пляцоўцы! Пакуль мамы, таты, бабулі з дзядулямі глядзелі канцэрт, яны скакалі на скакалцы, бегалі, хто хутчэй, круцілі хулахуп, гулялі ў розныя гульні. Толькі пазайздросціць па-добраму можна было, колькі энергіі, бадзёрасці і добрага настрою малыя з сабой неслі — гэты пазітыў адчуваўся амаль фізічна. Дзяўчаты, што праводзілі на пляцоўцы гульні, ужо крыху і стаміліся, а дзецям хоць бы што, здаецца, так бы да раніцы і скакалі.

Дарослыя, як водзіцца, былі больш стрыманымі, але для артыстаў апладысментаў не шкадавалі. Канцэрт “За Беларусь” падрыхтавалі работнікі раённага Цэнтра культуры і мясцовыя самадзейныя артысты. Гучалі песні на ўсе густы, і сучасныя, і колішнія, прычым зараз жа модна перапяваць старыя мелодыі, такія “наватворы” карыстаюцца папулярнасцю ў моладзі. Так што гледачы падпявалі, пляскалі ў далоні, некаторыя і на падтанцоўку выйшлі. А чаму і не? Чаму маладым хлопцам годна не патанчыць ці мужу не запрасіць жонку на танец?

Адным словам, свята ў Калацічах прайшло ўдала. І пайшло далей: ужо ў суботу артысты радавалі жыхароў Каткі, а ўвогуле такія мерапрыемствы запланаваны да канца лета і ў іншых вёсках раёна.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара  

Последние новости

Актуально

Налоговая разъясняет, что расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость