Темы

Школьнікі чытаюць класікаў. На Глушчыне прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

Школьнікі чытаюць класікаў. На Глушчыне прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”
Трэцякласніца Глускай СШ № 1 Бажэна Лосік — пераможца сярод самых юных удзельнікаў раённага конкурсу “Жывая класіка”

На Глушчыне прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Удзел у ім прынялі 28 навучэнцаў з усіх устаноў адукацыі раёна. Канкурсанты спаборнічалі ў чатырох узроставых групах. Як паведаміла метадыст аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама Наталля Някрасава, у гэтым годзе конкурс праходзіў у новым фармаце — завочна. Так, разам з настаўнікамі вучні падбіралі і развучвалі вершы альбо празаічныя ўрыўкі, прадумвалі сцэнічныя вобразы, дэкарацыі, падбіралі музычнае суправаджэнне, а пасля здымалі свае выступленні на відэа і дасылалі іх у аддзел па адукацыі. Юных чытачоў па артыстызме, выбары тэксту твора, глыбіні пагружэння ў вобраз ацэньвалі спецыялісты аддзела па адукацыі, а таксама настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Наталля Някрасава адзначыла, што з вуснаў дзяцей пранікнёна, душэўна, мілагучна і шчыра гучалі творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Алеся Гаруна, Анатоля Вярцінскага, Івана Шамякіна, Святланы Алексіевіч і іншых аўтараў. Вучні звярталіся да тэм малой радзімы, роднай мовы, вайны.

Па выніках конкурсу сярод вучняў-пачаткоўцаў пераможцай стала вучаніца 3-га класа Бажэна Лосік (сярэдняя школа № 1), другое месца прысуджана трэцякласніцы гэтай жа школы — Ноне Ясючэні, дыпломам III ступені адзначана вучаніца 4-га класа сярэдняй школы № 2 Ангеліна Масюк. Сярод юных чытальнікаў пятых — шостых класаў лепшым стаў гімназіст Алег Сеўрук (6-ы клас), на другім месцы — Ірына Дзянісава, шасцікласніца санаторнай школы-інтэрната, на трэцім — Сцяпан Касцюкевіч з Каткаўскай школы (6-ы клас). Сярод вучняў сёмых — восьмых класаў першае месца заняла вучаніца 8-га класа сярэдняй школы № 2 Руслана Дуброўская, другое — сямікласніца Заеліцкай школы Уладзіслава Смушкова, трэцяе — вучаніца 8-га класа гімназіі Вікторыя Бізункова. У старэйшай узроставай групе першае месца раздзялілі паміж сабой два вучні — дзевяцікласнікі Заеліцкай школы Ганна Смушкова і Кірыл Лапуцька.

Відэавыступленні пяці ўладальнікаў першых месцаў ужо накіравалі арганізатарам абласнога этапа конкурсу “Жывая класіка”, яго вынікі падвядуць у маі. Што ж, давайце пажадаем юным чытальнікам Глушчыны ўдачы. Заключны (рэспубліканскі) этап пройдзе падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах. Яго пераможцы будуць узнагароджаны пуцёўкамі ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы лагер “Зубраня”.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем