Темы

Сёння 105 год з дня нараджэння паэта і празаіка Сяргея Грахоўскага

Сёння 105 год з дня нараджэння  паэта і празаіка Сяргея Грахоўскага

Сёння спаўняецца 105 год з дня нараджэння паэта, празаіка, публіцыста Сяргея Іванавіча Грахоўскага. Яго дзяцінства прайшло на Глушчыне, і сюды ж ён вяртаўся зноў і зноў, як толькі выпадала магчымасць. Многія даведаліся пра мястэчка Глуск дзякуючы Сяргею Грахоўскаму: яго элегія “Мястэчка… мястэчка” прасякнута шчымлівай любоўю да роднага кута. На долю паэта выпала шмат выпрабаванняў, амаль дваццаць гадоў адабралі сталінскія канцлагеры, але Сяргей Іванавіч знайшоў у сабе сілы вярнуцца не толькі да звычайнага жыцця, але і ў літаратуру, актыўна займаўся грамадскай працай.

Імя ганаровага грамадзяніна Глуска Сяргея Грахоўскага на гэтым тыдні ўспомняць у мясцовых школах, бібліятэках, дзіцячых садках, дзе пройдуць тэматычныя класныя гадзіны, выставы. Творчая імпрэза “Урокі Грахоўскага” з нагоды 105-годдзя знакамітага земляка ў бліжэйшую пятніцу адбудзецца ў Глускай сярэдняй школе № 1, якая носіць імя Сяргея Іванавіча. На сустрэчу запрошаны сваякі паэта, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, дзеячы культуры Беларусі.

Последние новости

Образование

В Центре коррекционно- развивающего обучения и реабилитации Глуска состоялась линейка

1 сентября 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси с 1 сентября увеличатся базовая ставка и зарплаты бюджетников

1 сентября 2025
Читать новость
Культура

В Глусской детской школе искусств им. В. К. Иванова в День знаний прошла торжественная линейка

1 сентября 2025
Читать новость
Образование

День знаний в Глусской санаторной школе-интернате

1 сентября 2025
Читать новость
Общество

Могилёвский лицей МВД открыл новый учебный год и принял 38 первокурсников

1 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал пять приоритетов для “семьи ШОС”

1 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем