Темы

Танцуе “Вясёлка”! Харэаграфічны калектыў “Вясёлка” школы мастацтваў пацвердзіў званне ўзорнага

Танцуе “Вясёлка”! Харэаграфічны калектыў “Вясёлка” школы мастацтваў пацвердзіў званне ўзорнага

Хтосьці сказаў, што на лесвіцу поспеху можна падняцца і выпадкова, дзякуючы ўдаламу збегу абставін, а вось каб замацавацца на ёй і заставацца на дасягнутай вышыні працяглы час, патрэбны і здольнасці, і намаганні. Тое, што харэаграфічны ансамбль “Вясёлка” дзіцячай школы мастацтваў Глуска ўжо 15 гадоў мае ганаровы статус узорнага, сведчыць насамрэч як пра здольнасці яго ўдзельнікаў і выкладчыкаў, так і пра вялікую няспынную работу, што яны вядуць з году ў год.

Мерапрыемства, пра якое тут гаворка, можна было б назваць шараговым, таму што яно праводзілася ў адпаведнасці з планам: званне ўзорнага калектыву пацвярджаецца кожныя тры гады. Аднак арганізавана яно было не як рабочы момант, а як сапраўднае свята, з усёй яго знешняй атрыбутыкай, з адпаведным настроем, з удзячнымі гледачамі. Канцэрт “Танец — гэта жыццё!”, падрыхтаваны Глускай дзіцячай школай мастацтваў, адбыўся 18 мая ў Цэнтры культуры і вольнага часу “Арыён”. Гваздом праграмы быў узорны дзіцячы харэаграфічны ансамбль “Вясёлка”.

Трэба сказаць, што харэаграфічны калектыў у ДШМ з’явіўся ў далёкім 1995 годзе і адразу выклікаў прыхільнасць глушчан. З году ў год павялічвалася скарбонка танцавальных нумароў, паступова яны станавіліся неад’емнай часткай і сапраўдным упрыгажэннем вялікіх раённых мерапрыемстваў. Да звання ўзорнага калектыў ішоў больш за 10 гадоў, атрымаў яго ў 2006 годзе і годна нясе, удзельнічаючы і перамагаючы на танцавальных конкурсах рознага ўзроўню і рознай накіраванасці. Зараз у ансамблі 70 удзельнікаў, навучэнцаў аддзялення харэаграфіі з 1-га па 7-ы клас школы мастацтваў.

Гэты канцэрт складаўся з шаснаццаці нумароў, з іх дванаццаць — гэта танцы, падрыхтаваныя ў 2020 і 2021 гадах. Сваё майстэрства дэманстравалі як самыя маленькія, васьмігадовыя, удзельнікі ансамбля, так і яго выпускніцы (гэтага і нават мінулых гадоў). Танцы былі жартоўныя і драматычныя, калектыўныя і дуэтам, на розныя мелодыі, песні, рытмы. А ад разнастайнасці і рознакаляровасці касцю-маў проста разбягаліся вочы, асабліва ў апошнім нумары, калі на сцэну выйшлі, мабыць, усе 70 танцораў. Усё ў гэтым канцэрце было годна, ладна, да месца — на мой густ і на густ іншых гледачоў, што прыйшлі паглядзець і падтрымаць юных танцораў, у большасці сваёй гэта іх таты, мамы, бабулі ды іншыя сваякі. Яны глядзелі, захапляліся, хлопалі — як прыхільнікі ансамбля. Але ж былі ў зале і людзі незацікаўленыя, спецыялісты ў галіне мастацтва. Гэта начальнік аддзела традыцыйнай творчасці абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Аляксандр Глуздоў, вядучы спецыяліст гэтага цэнтра Аніта Шчэрбіч, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальк-шоу балет “Альянс” Аляксей Лукашэвіч. Яны глядзелі і ацэньвалі як прафесіяналы, каб потым усё прааналізаваць, раскласці па палічках і прыняць рашэнне: пацвердзіў глускі харэаграфічны ансамбль званне ўзорнага ці не. Каб не марудзіць і не ствараць непатрэбнай тут інтрыгі, скажу адразу: так, пацвердзіў. Пры разборы палётаў (у нашым выпадку танцаў) спецыялістамі былі зроблены і нейкія спецыфічныя заўвагі (куды ж без гэтага), але адназначна прагучала, што дзеці моцныя, адчуваецца пастаянная, сістэмная, сур’ёзная карпатлівая работа, асобна пахвалілі намаганні харэографаў па пастаноўцы танцаў (зараз з ансамблем працуюць Сняжана Каржнёва і Марына Рудабелец). Нам жа застаецца пахваліць усіх юных танцораў узорнага ансамбля, за кволымі спінамі якіх — дзясяткі, сотні рэпетыцый, выступленняў, і падзякаваць ім за талент, творчасць, а таксама за радасць, што яны кожны раз дораць нам сваімі выступленнямі. 

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня народного единства помиловал 25 человек

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию и прием граждан в Глусском райисполкоме 19 сентября проведет Александр Жигун

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

25 сентября — единый день профсоюзного правового приема граждан

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: традиции, преданность Родине и согласие в обществе будут всегда сплачивать белорусов 

17 сентября 2025
Читать новость