Темы

З нагоды прафесійнага свята работнікі культуры былі адзначаны ўзнагародамі

З нагоды прафесійнага свята работнікі культуры былі адзначаны ўзнагародамі

Заўчора, 10 кастрычніка, работнікі культуры адзначылі сваё прафесійнае свята. Як і работнікі любой іншай сферы народнай гаспадаркі, яны ўносяць свой уклад у жыццё раёна, уклад адметны, спецыфічны, важны і патрэбны. Робяць гэта добра, прафесійна, падбіраючы і ўкараняючы новыя формы работы з дарослымі і дзецьмі, каб раскрыць іх здольнасці і таленты, творчы патэнцыял. Тыя, хто ў сваёй рабоце дабіўся найбольшых поспехаў, зрабіў больш важкі і прыкметны ўнёсак у культурнае жыццё раёна, з нагоды прафесійнага свята былі адзначаны ўзнагародамі. Падзячныя пісьмы Глускага раённага выканаўчага камітэта атрымалі Іна Малашук, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Глускага раёна, Валянціна Жлобіч, бібліятэкар Завалочыцкай сельскай бібліятэкі, і Людміла Навіцкая, загадчыца Завалочыцкага сельскага Дома культуры. Падзячнымі пісьмамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўзнагароджаны Алена Грамыка, загадчыца Клятнянскага сельскага Дома культуры, Вольга Байко, хавальнік фондаў раённага краязнаўчага музея, Юлія Шаўчэнка, метадыст цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна, Таццяна Пінчук, бібліятэкар Каткаўскай сельскай бібліятэкі, Валянціна Акуліч, бібліятэкар Усцярхоўскай сельскай бібліятэкі.

Уручаючы ўзнагароды, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік падзякавала работнікам за іх старанне, сумленную працу, творчы пошук, пажадала новых знаходак, адкрыццяў, новых поспехаў і цікавых спраў, здароўя і дабрабыту.

Последние новости

Образование

Заглянули в школьную столовую Заелицкой СШ

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Ко Дню народного единства в библиотеках Глусского района оформлены тематические выставки

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Новшества в оплате ЖКУ

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

«Что случилось на границе? Поляки чудят?» Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

15 сентября — День библиотек Беларуси! Поздравление руководства района

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?

14 сентября 2025
Читать новость