Темы

Моладзь за здаровы лад жыцця! Раённая спартландыя сярод працуючай моладзі прадпрыемстваў і арганізацый раёна прайшла на базе гімназіі Глуска

Моладзь за здаровы лад жыцця! Раённая спартландыя сярод працуючай моладзі прадпрыемстваў і арганізацый раёна прайшла на базе гімназіі Глуска

 

Моладзь за здаровы лад жыцця! А дзе і як гэта пацвердзіць найбольш яскрава і відавочна, як не падчас спаборніцтваў у спартыўнай зале?! Раённая спартландыя сярод працуючай моладзі прадпрыемстваў і арганізацый раёна “Моладзь за здаровы лад жыцця” прайшла ў мінулую пятніцу, 16 красавіка, на базе гімназіі Глуска. Колькасць каманд можна лічыць рэкорднай для апошняга часу — адзінаццаць, у кожнай чатыры чалавекі (мужчын і жанчын пароўну).

Як адзначыў, вітаючы ўдзельнікаў, намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Ласоцкі, радасна бачыць у адным месцы столькі прыгожай моладзі, гэта найбольш актыўная і спартыўная частка нашага грамадства. Ён пажадаў усім добрых стартаў, бескампраміснай барацьбы і радасных перамог.

У моладзевай спартландыі прынялі ўдзел каманды “Жылкамгаса”, Глускага лясгаса, аддзела Дэпартамента аховы, раённага спажывецкага таварыства, райвыканкама, аддзела ўнутраных спраў, аддзела па надзвычайных сітуацыях і гімназіі (аб’яднаная каманда), СШ № 1, СШ № 2, цэнтральнай раённай бальніцы і цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Прыемна, што з некаторымі камандамі былі іх кіраўнікі — падтрымлівалі, балелі за сваіх, і ўдзельнікам гэта дапамагло.

Ужо з першых конкурсаў стала зразумела, што наша працоўная моладзь (удзельнікі каманд) у добрай спартыўнай форме: дыстанцыі праходзілі хутка, з заданнямі спраўляліся дакладна. А зрабіць гэта, між іншым, было не так і лёгка, асабліва на хуткасць, калі ад твайго выніку залежыць вынік усёй каманды. Напружанне не на жарт, я вам скажу. Удзельнікі вудзілі рыбу вудай з магніцікам, ладзілі пераправу з дапамогай спартыўных дыванкоў, праходзілі дзве камбінаваныя эстафеты, а потым скакалі цераз скакалку, ды не проста так, а ўсе разам, адначасова — хто болей. Тут ужо як настроішся, як спаймаеш рытм — або атрымаецца, або не.

Асобныя каманды толькі два-тры разы змаглі скокнуць, некаторыя — дзясяткі разоў. Здавалася, рэкорд лясгаса і СШ № 2 у 34 разы ніхто не паб’е. Ажно не — каманда РАНС-гімназія сабралася, згрупавалася і запісала на свой рахунак 35 сумесных скачкоў! Зала выдала ім гром апладысментаў. Зрэшты, у розных конкурсах вызначаліся розныя каманды, таму і інтрыга захоўвалася да самага канца. Падвёўшы вынікі, журы вырашыла вызначыць і ўручыць, акрамя традыцыйных, асобны прыз — за волю да перамогі, ён дастаўся прадстаўнікам цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый — як самай узроставай камандзе. А тройку прызёраў склалі аб’яднаная каманда РАНС-гімназія — трэцяе месца, СШ № 2 — другое, першае месца заваявалі прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў Ала Сяргеева, Таццяна Пранжыла, Аляксей Грышын і Аляксей Арлоў. Арганізатары мерапрыемства — райкам БРСМ, аддзел па адукацыі, спорце і турызме, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — паклапаціліся, каб прызы і падарункі (як каштоўныя, так і суцяшальныя) дасталіся ўсім удзельнікам моладзевага спартыўнага свята, бо яны гэта заслужылі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота А. ЗМІТРОВІЧ

Последние новости

Общество

Каб вадзіцель паспеў затармазіць

11 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

1 июня 2026 года — срок уплаты подоходного налога физическими лицами

11 мая 2026
Читать новость
Общество

За выходные на Могилёвщине задержали шесть пьяных водителей

11 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко обозначил важность оснащения войск современным вооружением для решения задач обороны

11 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Новая схема мошенников: звонок из «МЧС»

11 мая 2026
Читать новость
Власть

Главные новости за 10 мая

11 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем