Темы

Старты, матчы, сустрэчы

Старты, матчы, сустрэчы

Спартыўныя мерапрыемствы, што прайшлі ў Глуску ў Дзень Рэспублікі, магчыма, не назавеш урачыстай часткай гэтага святочнага дня, але тое, што ўсе яны былі прысвечаны святу і спрыялі стварэнню святочнага настрою, сумненню не падлягае. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова было 3 ліпеня прыйсці на цэнтральны стадыён Глуска — там не пуставала ні адна пляцоўка. На вялікім футбольным полі адбыўся матч паміж вучнёўскімі камандамі першай і другой школ райцэнтра, і дарма што сустрэча называлася таварыскай — барацьба за перамогу вялася ўпартая і цікавая, саступаць не хацеў ніхто. Ніхто і не саступіў: гульня завяршылася з лікам 2:2, у якасці ўзнагароды і падзякі каманды атрымалі салодкія падарункі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму.

На валейбольнай пляцоўцы сіламі мераліся чатыры дзявочыя каманды, гульні праходзілі па кругавой сістэме. У выніку званне мацнейшых заваявалі школьніцы з Заеліцкага навучальна-педагагічнага комплексу, за імі ідуць валейбалісткі СШ № 2, СШ № 1 і гімназіі.

Цікава было назіраць за гульнёй нашых гандбалістаў. Таварыскую сустрэчу выхаванцы аддзялення гандбола мясцовай дзіцяча-юнацкай спартшколы правялі паміж сабой, таму для іх важнай была не перамога адной з каманд, а магчымасць яшчэ раз патрэніравацца разам, адтачыць свае ўменні і навыкі ў гульні з роўным па сіле сапернікам. І яны гэта зрабілі.

Толькі на час правядзення спартландыі сапернікамі сталі сябры, хлопчыкі і дзяўчынкі, што зараз адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Гарадок”: раздзяліўшыся на дзве каманды, яны этап за этапам праходзілі ўсе выпрабаванні гэтага вясёлага спартыўнага мерапрыемства. За старанне і актыўны ўдзел у спартландыі аддзел адукацыі, спорту і турызму ўзнагародзіў дзяцей смачнымі тортамі.

Таварыскай была і апошняя спартыўная сустрэча гэтага дня — матч па футболе паміж зборнымі камандамі Глуска і Бабруйскага камбіната хлебапрадуктаў. Нямала глушчан сабралася, каб падтрымаць землякоў, і, трэба сказаць, нашы футбалісты не падвялі чаканні сваіх балельшчыкаў: у вароты сапернікаў яны забілі шэсць мячоў, самі прапусцілі адзін гол. Ці трэба казаць, што такі зыход парадаваў і нашых гульцоў, і тых, хто іх падтрымліваў на трыбунах. Што да суседзяў-бабруйчан, то будзем спадзявацца, што яны вярнуліся дадому не з крыўдай, а з новым вопытам, бо, як вядома, адмоўны вынік таксама вынік.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость