Темы

Зноў футбольныя сустрэчы збіраюць сяброў

Зноў футбольныя сустрэчы збіраюць сяброў

Штогадовы футбольны турнір на прызы Глускага раённага выканаўчага камітэта сярод дзяцей і падлеткаў распачаўся ў мінулую пятніцу, 3 жніўня. На яго ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі ўсе дзевяць каманд-удзельніц. Юных футбалістаў вітала начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Святлана Лісіца. Яна выказала спадзяванне, што за два прайшоўшыя месяцы канікулаў дзеці паспелі не толькі адпачыць, але і засумаваць па сябрах і па такой цудоўнай гульні, як футбол, а раз так, то ўсе сустрэчы турніру павінны быць цікавымі і актыўнымі.

Як і ў мінулыя гады, сёлета праводзяцца гульні па міні-футболе і футболе. У міні-футболе прымаюць удзел шэсць школьных каманд: Завалочыцкага, Заеліцкага і Усцярхоўскага навучальна-педагагічных комплексаў, а таксама СШ № 1, СШ № 2 і гімназіі. Першыя тры гульні прайшлі ў дзень адкрыцця турніру, гульні другога тура адбыліся ўчора, наступныя сустрэчы па міні-футболе запланаваны на 8, 14 і 16 жніўня, пачатак у 15:00, 16:00 і 17:00.

У сустрэчах на вялікім футбольным полі прымуць удзел толькі тры каманды — гімназіі, першай і другой школ. Першы матч адбудзецца сёння, а потым 9, 10, 13, 15 і 17 жніўня, пачатак сустрэч у 15:00. Усе гульні турніру будуць праходзіць па кругавой сістэме.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость