Темы

Беларусь па колькасці перасадак сэрца знаходзіцца на 9-м месцы ў Еўропе

Беларусь па колькасці перасадак сэрца знаходзіцца на дзявятым месцы ў Еўропе. Аб гэтым паведаміў 7 мая журналістам намеснік дырэктара па лячэбнай рабоце РНПЦ “Кардыялогія” Аляксандр Булгак.

Трансплантацыя сэрца як адзін са спосабаў лячэння пацыентаў з праблемамі хранічнай сардэчнай недастатковасці праводзіцца ў Беларусі з 2009 года. За гэты час выканана звыш 165 аперацый. На працягу апошніх гадоў ажыццяўляецца амаль 40 аперацый у год. “Мы знаходзімся на дзявятым месцы ў Еўропе па колькасці перасадак сэрца. У гэтым плане кардыяхірургія робіць вельмі вялікія поспехі”, – сказаў Аляксандр Булгак.

На добрым узроўні краіна знаходзіцца і ў плане ўстаноўкі розных дапаможных устройстваў, якія даюць магчымасць лячыць праблемы хранічнай сардэчнай недастатковасці і такім чынам прадаўжаць жыццё пацыенту. Такія ўстройствы ставяцца як у РНПЦ, так і рэгіёнах. Як адзначыў намеснік дырэктара, Беларусь пакуль не дасягнула ў гэтым плане ўзроўню развітых еўрапейскіх краін, але ўжо апярэдзіла краіны СНД. “Тут відавочны прагрэс”, — сказаў ён.

У краіне разгорнута амаль 5 600 кардыялагічных і 274 кардыяхірургічныя ложкі. На 1 студзеня 2015 года дапамогу насельніцтву па кардыялогіі аказваюць 666 урачоў-кардыёлагаў і 109 кардыяхірургаў.

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем