Темы

Будзе час для святкавання

Набліжаецца свята Кастрычніка, свята, якое сваім зместам вяртае нас у далёкі 1917-ы, а ў часе сённяшнім дае дадатковы выхадны дзень. У нашым раённым цэнтры ён традыцыйна будзе адзначаны масавымі мерапрыемствамі. Так, на працягу першага лістападаўскага тыдня ў мясцовых школах пройдуць тэматычныя інфармацыйныя гадзіны і гутаркі, у цэнтральнай бібліятэцы будзе падрыхтавана кніжная выстава “Вялікі Кастрычнік: набыткі  і страты”. А непасрэдна на 7 лістапада, на 10 гадзін, запланавана святочнае ўскладанне кветак на Алеі Славы; свае гандлёвыя рады на бульвары Грахоўскага ў 9:00 раскіне кірмаш ад раённага спажывецкага таварыства; у рамках раённай спартакіяды сярод СВК на базе фізкультурна-спартыўнага клуба пройдуць спаборніцтвы па настольным тэнісе і шашках, пачатак у 10 гадзін; аматараў музыкі і спеваў запрашае кінатэатр “Арыён”, там у 12:00 будзе наладжаны канцэрт мастацкай самадзейнасці ад Заеліцкага цэнтра культуры і вольнага часу, праграма называецца “Усе самыя лепшыя песні для вас!”.

Дзякуючы Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі гэты тыдзень падорыць нам аж тры выхадныя дні, а значыць, будзе час для святкавання, для культурнага адпачынку, для спартыўных перамог, застанецца месца і для простых жыццёвых клопатаў.

Последние новости

Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость