Темы

Да папярэджання і ліквідацыі гатовы

Прадпрыемствы і арганізацыі Глуска ў цэлым гатовы да дзеянняў, накіраваных на папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. Гэта было прадэманстравана падчас комплексных тэматычных вучэнняў, якія на мінулым тыдні прайшлі ў раёне. Каардынатарам агульных намаганняў быў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях на чале са старшынёй раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам Анцюшэнем. Кантроль за ходам вучэнняў ажыццяўлялі прадстаўнікі абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.
Як паведаміў рэдакцыі “Радзімы” намеснік начальніка па дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароне РАНС Міхаіл Новікаў, добры ўзровень падрыхтаванасці прадэманстраваў мясцовы “Жылкамгас”, дзе былі разгорнуты санітарны абмывачны пункт і пункт выдачы сродкаў індывідуальнай абароны. Аператыўна і ў поўнай гатоўнасці былі выстаўлены зводная каманда механізацыі і пост радыяцыйнага хімічнага назірання, гэтыя фарміраванні ПМК-249 паказалі і добрыя веды, і ўмелыя дзеянні. Зладжанасць і належную падрыхтоўку прадэманстравалі мясцовыя газавікі падчас спецыяльнага вучэння па адпрацоўцы дзеянняў пры аварыі на газаправодных сетках. Свая роля ў мерапрыемстве была адведзена мясцоваму райпо — наладзіць работу перасоўнага пункта харчавання на палявой кухні. Нашы харчавікі не толькі добра справіліся з арганізацыйным бокам справы, але і зварылі смачную кашу, якую па годнасці ацанілі ўдзельнікі комплексных вучэнняў. Разам з гэтым, як адзначаюць арганізатары мерапрыемства, не была падрыхтавана на належным узроўні станцыя абеззаражвання транспарту, работа якой была даручана мясцоваму райаграпрамтэхзабеспячэнню. Большай адказнасці і большай гатоўнасці хацелася б чакаць ад ПМК-86, раённага вузла электрасувязі, раёна электрасетак і ААТ “Глускія бытпаслугі”. Вучэнні, якія прайшлі, не апошнія ў сваім родзе, таму ёсць магчымасць выправіць выяўленыя недахопы і вузкія месцы.
Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

ЗАО «Доброном» приглашает на работу

8 мая 2025
Читать новость
Власть

“Новая страница летописи суверенной Беларуси”. Лукашенко открыл Международный выставочный центр

8 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Поздравления с 80-летием Великой Победы принимал Евгений Тимофеевич Шилов

8 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Глуске прошел автопробег «Спасибо деду за Победу»

8 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко 9 мая в Москве и Минске примет участие в праздничных мероприятиях в честь 80-летия Победы

8 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Митинг-реквием прошел на воинском кладбище в деревне Хвастовичи. Фоторепортаж

8 мая 2025
Читать новость