Темы

Дэпазіты на сямейны капітал адкрыты амаль на $260 млн

У Беларусі на 1 кастрычніка бягучага года адкрыта 25 710 дэпазітных рахункаў на сямейны капітал у ААТ «ААБ Беларусбанк» на агульную суму $257,1 млн, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Максімава.

За дзевяць месяцаў бягучага года адкрыта 14 128 дэпазітаў на сямейны капітал пры нараджэнні трэцяга або наступных дзяцей у памеры $141,28 млн.

Праграма «Сямейны капітал» разлічана на 5 гадоў — з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года, яна распаўсюджваецца на грамадзян Беларусі. Рэалізаваць права на назначэнне сямейнага капіталу можна толькі адзін раз.

Паводле слоў спецыяліста, у краіне будзе прадоўжана выкарыстанне створаных механізмаў падтрымкі сям’і — фарміраванне сямейнага капіталу, аказанне матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем’ям да навучальнага года, прадастаўленне шырокага спектра сацыяльных паслуг сем’ям з дзецьмі і інш. У 2016-2020 гадах сямейная палітыка накіравана на захаванне дасягнутых паказчыкаў нараджальнасці, умацаванне інстытута сям’і. Гэта прадугледжана падпраграмай «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на бягучае пяцігоддзе.

У Беларусі з 1 студзеня 2015 года ўведзены сямейны капітал — новы від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем’яў (адначасовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей). Грашовыя сродкі прадастаўляюцца сем’ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб’ёме або па частках у безнаяўным парадку — па адным або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя; фарміраванне накапляльнай (дадатковай) пенсіі маці (мачыхі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і. Права на назначэнне сямейнага капіталу маюць грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы: маці (мачыха) у поўнай сям’і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года, калі з улікам народжанага, усыноўленага (удачаронага) дзіцяці (дзяцей) у сям’і выхоўваюцца не менш за тры дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў. Пры гэтым дата нараджэння дзіцяці павінна быць не ранейшая за 1 студзеня 2015 года (снежаньскія нараджэнні ў гэту праграму не трапляюць). Калі ў поўнай сям’і маці (мачыха) не мае права на назначэнне сямейнага капіталу, то такое права прадастаўляецца бацьку (айчыму) пры захаванні астатніх умоў.

Последние новости

Общество

Осторожно с дикими животными

26 апреля 2026
Читать новость
Образование

Теорию подкрепят практикой

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Накануне 40-летия со дня чернобыльской трагедии по инициативе Глусского РОЧС возле памятника в Заелице высадили небольшую хвойную аллею

25 апреля 2026
Читать новость
Власть

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

У Глуску прайшоў дзень прызыўніка

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем