Темы

Для кожнага праблемнага сельгаспрадпрыемства будзе распрацавана дарожная карта

Для кожнага праблемнага сельскагаспадарчага прадпрыемства будзе распрацавана дарожная карта, паведаміў 21 лістапада журналістам па выніках нарады ў Кобрыне прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў.

“Мы вызначыліся, што літаральна да канца года па ўсіх ключавых, патрабуючых вырашэння пазіцыях будзе выпрацавана дарожная карта: што з гэтымі прадпрыемствамі рабіць, як выводзіць са складанага фінансавага становішча. Ёсць розныя падыходы – дасудовыя працэдуры, паслясудовыя, антыкрызіснага кіравання, санацыі прадпрыемстваў – усе гэтыя наборы інструментаў прысутнічаюць, і мы вельмі ўважліва гэтыя пытанні прагледзелі”, – паведаміў прэм’ер-міністр.

На нарадзе з удзелам кіраўніцтва Брэсцкай вобласці быў разгледжаны ход выканання ўказаў па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый. Андрэй Кабякоў адзначыў, што работы наперадзе яшчэ шмат. “Мы практычна прайшлі толькі чвэрць шляху з пункту гледжання рэалізацыі гэтых указаў. Няпростая работа, што патрабуе індывідуальнага падыходу да кожнага з сельгаспрадпрыемстваў, якое знаходзіцца ў складаным фінансавым стане. Агульнага, шаблоннага рашэння, нейкіх адзіных рэцэптаў тут няма. Патрэбна ювелірная і індывідуальная работа”, – падкрэсліў кіраўнік урада.

Вывад праблемных сельгасарганізацый на бясстратную работу – працэс складаны. Пры падрыхтоўцы дакументаў нельга было абсалютна ўсё прадугледзець, таму па шэрагу пытанняў патрэбна ўдакладненне нарматыўнай базы. “Але гэта не перашкаджае рэалізацыі дакументаў. Інструменты, якія кіраўнік дзяржавы прадаставіў гэтымі ўказамі, даюць магчымасць мясцовым органам улады пры непасрэдным удзеле рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, банкаўскай сістэмы знаходзіць рашэнні. Прычым, не зацягваючы. І мы разлічваем, што ў бліжэйшы час, на працягу некалькіх месяцаў нам будзе зразумела, што рабіць з кожным канкрэтным прадпрыемствам у сельскагаспадарчай галіне, якое трапіла ў складаную фінансавую сітуацыю”, – рэзюмаваў прэм’ер-міністр.

Последние новости

АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость