Темы

Эх, пакатаемся!

Кожны год, як толькі прыціснуць і скуюць зямлю марозцы ды добра намяце снегу, у раённым цэнтры, а таксама ў некаторых вёсках з’яўляюцца штучныя і натуральныя каткі. Па словах начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Ігара Сушчэні, у нашым раёне ёсць 6 хакейных каробак – чатыры непасрэдна ў Глуску (пры ўсіх школах), а таксама ў Заеліцы і Катцы, і іх рэкамендавана заліваць, каб дзеці маглі практыкавацца ў катанні на каньках. Там жа, дзе такіх каробак няма, звычайна расчышчаюць натуральныя вадаёмы. Так будзе і сяголета, калі ўсталюецца трывалая мінусавая тэмпература.
Больш таго, згодна з пратаколам даручэнняў старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрыя Дымшы гэтай зімой лядовая пляцоўка для масавага катання на каньках з’явіцца на бульвары Грахоўскага, якраз насупраць кінатэатра. Пра агароджванне яе павінен паклапаціцца мясцовы “Жылкамгас”, а падачу вады забяспечыць раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Асвятленне катка і музыка – справа аддзела культуры, у прыватнасці, кінатэатра, ну а фізкультурна-спартыўны клуб павінен наладзіць пракат канькоў для ўсіх жадаючых. Няма сумнення, што як толькі ўсё будзе зроблена належным чынам, гэта месца стане адным з самых любімых у многіх глушчан. Так што вастрыце канькі – пакатаемся!

Последние новости

Гісторыя Глушчыны

Як і хто выдаваў глускую газету ў ваенны час

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил работников печати с профессиональным праздником

5 мая 2025
Читать новость
Власть

5 мая — День печати. Поздравления от руководства района

5 мая 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость