Темы

Гуляка не выключае зняцця з рэгістрацыі некаторых абшчын сведак Іеговы

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка ў будучым не выключае магчымасці зняцця з рэгістрацыі некаторых абшчын сведак Іеговы за парушэнні заканадаўства. Аб гэтым ён заявіў 2 лютага на калегіі Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі.

“Не бачу неабходнасці разглядаць падрабязна пытанні ўсіх 26 рэспубліканскіх рэлігійных канфесій, гэта наш штодзённы клопат. Але аб сведках Іеговы скажу асобна, – адзначыў Леанід Гуляка. – Не выключаю, што намі сумесна з аблвыканкамамі будуць прыняты канкрэтныя захады па зняцці з рэгістрацыі некаторых абшчын сведак Іеговы. Будзе шум, але я да гэтага гатовы”.

Леанід Гуляка прывёў некаторыя факты парушэнняў у 2015 годзе сведкамі Іеговы дзеючага заканадаўства. У прыватнасці, у рэгіёнах Беларусі яны датычыліся распаўсюджвання літаратуры рэлігійнага зместу без адпаведнага ўзгаднення з мясцовымі органамі ўлады. Паводле слоў упаўнаважанага, настойлівыя і неправамерныя дзеянні прадстаўнікоў рэлігійных абшчын сведак Іеговы выклікаюць пэўнае нездавальненне сярод жыхароў краіны ў цэлым і вернікаў іншых канфесій у прыватнасці.

“Мясцовым органам улады трэба прымаць самыя рашучыя меры па спыненні незаконнага распаўсюджвання рэлігійнай літаратуры”, – падкрэсліў Леанід Гуляка.

Последние новости

Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость