Темы

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч лічыць неабходным узмацніць меры бяспекі ў школах

Аб гэтым ён заявіў 25 мая журналістам. Адказваючы на пытанне наконт нядаўняга нападзення вучня на настаўніка ў адной з мінскіх школ, міністр сказаў: “Ёсць сусветная практыка рэагавання на такія выпадкі, абароны выкладчыкаў. Гэта ўнутраная ахова школы, сістэма забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці навучальнай установы. На жаль, сёння мы часта грэбуем такімі агульнапрынятымі спосабамі”.

Ігар Шуневіч паведаміў, што праваахоўнікі знайшлі прыладу злачынства, якая была выкарыстана пры нападзенні на настаўніка, – нож.

Міністр падкрэсліў, што гэты выпадак нетыповы для Беларусі. “Ён сітуацыйны ў большай ступені, чым маючы нейкую сур’ёзную аснову. Тым больш што вучань характарызаваўся станоўча, – сказаў кіраўнік МУС. – Прэцэдэнт створаны. Будзем думаць, як пазбегнуць такога ў далейшым”. Ігар Шуневіч мае намер абмеркаваць гэту тэму з міністрам адукацыі.

Як паведамлялася, 23 мая ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску ўзбудзіла крымінульную справу па ч.1 арт.14 і ч.1 арт.139 КК (замах на забойства). “Папярэдне ўстаноўлена, што 23 мая каля 8.30 жанчына-настаўнік па тэлефоне паведаміла дачцэ, што адзін са старшакласнікаў нанёс ёй удар у шыю неўстаноўленым вострым прадметам”, – растлумачылі ў Следчым камітэце.

Последние новости

Общество

Праздник детства. Как в Глуске отметили День защиты детей

2 июня 2025
Читать новость
Общество

Благоустройство продолжается в районе. Глусчане провели в своем дворе субботник

2 июня 2025
Читать новость
Происшествия

Мужчина усомнился в отцовстве четверых детей и оказался прав

2 июня 2025
Читать новость
Актуально

Новая уловка: теперь мошенники представляются работниками «Энергосбыта»

2 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилёвский облисполком 5 июня проведет горячую линию по вопросам благоустройства территорий

2 июня 2025
Читать новость
Общество

Второй тур президентских выборов запомнится полякам

2 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем