Темы

МЗС рэкамендуе беларусам адмовіцца ад наведвання некаторых краін у гэтым годзе

Міністэрства замежных спраў рэкамендуе беларусам адмовіцца ад наведвання некаторых краін у бягучым годзе. Аб гэтым 25 мая ў час анлайн-канферэнцыі “Адпачынак за мяжой: як пазбегнуць праблем” на сайце БЕЛТА паведаміў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення ведамства Ігар Фісенка.

“Перш за ўсё гэта краіны са складанай ваенна-палітычнай або эпідэміялагічнай абстаноўкай. На гэты момант мы рэкамендавалі б грамадзянам Рэспублікі Беларусь устрымацца ад наведвання без вострай неабходнасці Афганістана, Бурундзі, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, Чада, Ірака, Лівіі, Малі, Нігера, Самалі, Судана і Паўднёвага Судана, Сірыі, Емена”, — адзначыў ён.

Ігар Фісенка падкрэсліў, што сітуацыя ў свеце змяняецца вельмі хутка. “Напрыклад, восенню мінулага года ўсе былі заклапочаны эпідэміяй Эболы, і павышаная ўвага была прыкавана да Заходняй Афрыкі. Зразумела, пагроза нікуды не дзелася, таму варта браць пад увагу, што ад наведвання краін Заходняй Афрыкі трэба ўстрымацца”, — растлумачыў ён.

Акрамя таго, начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС нагадаў, што ўзброены канфлікт у Емене перарос у актыўную фазу. “Зразумела, што цяпер туды накіроўвацца таксама не трэба. Тым больш, што мы цяпер ажыццяўляем эвакуацыю людзей адтуль. Нядаўна адбываліся землетрасенні ў Непале, сітуацыя цяпер там таксама яўна не садзейнічае прыёму замежных грамадзян”, — падкрэсліў Ігар Фісенка.

Последние новости

Происшествия

Грозовой разряд попал в здание школы в Дрибинском районе

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив и воспитанников Детской железной дороги с ее 70-летием

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Информирует отделение уголовного розыска Глусского РОВД. Будьте осторожны при посещении леса

9 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будет жарко! Прогноз погоды 9—13 июля

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Во имя будущего. Подробности рабочей недели Александра Лукашенко

9 июля 2025
Читать новость